Перайсці да зместу

Даніэль Агер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Даніэль Агер
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даніэль Мюнтэ Агер
Мянушка Дагер
Самаадданы
Нарадзіўся 12 снежня 1984(1984-12-12)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Данія
Рост 191 см
Вага 80 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Данія Кёгэ
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1995—1996 Данія Росенхёй
1996—2004 Данія Брондбю
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Данія Брондбю 34 (5)
2006—2014 Англія Ліверпул 175 (9)
2014—2016 Данія Брондбю 43 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Данія Данія (да 20) 9 (1)
2004—2006 Данія Данія (да 21) 10 (3)
2005—2016 Данія Данія 75 (12)
Трэнерская кар’ера
2021— Данія Кёгэ
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніе́ль Мю́нтэ А́гер (дацк.: Daniel Munthe Agger; нар. 12 снежня 1984, Відаўрэ, Данія) — дацкі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі (2005—2016), дзе на працягу чатырох гадоў быў капітанам. Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за англійскі «Ліверпул». У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Кёгэ».

Агер быў названы самым перспектыўным іграком Даніі на працягу двух гадоў запар, у 2004 і 2005 гадах. Даніэль далучыўся да «Брондбю» ў 2004 годзе і дэбютаваў за свой новы клуб 25 ліпеня 2004 года ў матчы чэмпіянату супраць «Одэнсэ». Атрымаў свой вялікі шанец раней, чым чакалася, таму што дасведчаны абаронца «Брондбю» Андрэас Якабсен быў прададзены «Саўтгемптану». Агер быў названы найлепшым іграком «Брондбю» ў трох гульнях запар, неўзабаве пасля свайго дэбюту, ён замацаваўся ў першай камандзе ў 19-гадовым узросце.

Агер прагрэсаваў з тых часоў, і не стаў сюрпрызам яго пераход у «Ліверпул» пасля 49 гульняў у складзе «Брондбю». Агер хутка прыстасаваўся да гульні «Ліверпула», і ўжо ў хуткім часе Самі Хююпія саступіў яму месца ў асноўным складзе.

Вяртанне ў «Брондбю»

[правіць | правіць зыходнік]

30 жніўня 2014 года «Ліверпул» пацвердзіў вяртанне Агера ў «Брондбю», з якім абаронца падпісаў двухгадовы кантракт. 9 чэрвеня 2016 года, ва ўзросце 31 год, Агер абвясціў аб завяршэнні кар’еры[3].

У чэрвені 2021 года ўзначаліў клуб «Кёгэ» з другога дывізіёна Даніі.

«Брондбю»:

«Ліверпул»:

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Малодшы стрыечны брат Даніэля Мікалай Агер таксама з’яўляецца футбалістам і гуляе за «Сількебарг». У маі 2010 года, Агер абраўся шлюбам са сваёй сяброўкай Сафі Нельсан. Пара правяла вяселле ў Капенгагене. Яны маюць двух сыноў, якіх клічуць Джэймі і Мезан. Агер зараз са сваім дзядькам трымае паб у Даніі.

Зноскі