Перайсці да зместу

Горацкі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горацкі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1861
Дата скасавання 17 ліпеня 1924
Насельніцтва
  • 122 559 чал. (1897)[1]
Горацкі павет на карце

Горацкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў 18611924 гадах. Цэнтр — горад Горкі. Утвораны ў 1861 годзе ў Магілёўскай губерні з частак Аршанскага і скасаванага Копыскага паветаў. Плошча 2487 кв.вёрст, насельніцтва каля 80000 чалавек (2-я палова XIX ст.).

У 18851886 гадах у павеце прайшлі масавыя выступленні, якія былі звязаны з адмовай сялян ад выплаты арэнды на карысць дваран фон Валь і князёў Любамірскіх[2].

З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні, забраны ў склад РСФСР. 27 ліпеня 1922 года большая частка павета перададзена Смаленскай губерні. З сакавіка 1924 года Горацкі павет вернуты БССР. 17 ліпеня 1924 года скасаваны, большая частка яго тэрыторыі ўключана ў Аршанскую акругу, у складзе якой утвораны Горацкі раён.

Воласці (канец XIX ст.)

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Баеўская
  2. Гарадзішчанская
  3. Горацкая
  4. Дубровенская
  5. Любініцкая
  6. Маслакоўская
  7. Нічыпаравіцкая
  8. Пугляеўская
  9. Раманаўская
  10. Саўская
  11. Святошыцкая
  12. Хаўбнянская

Ураднікі павета

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=23
  2. Крестьянское движение в России в 1881-1889 годах: Сборник документов. — М.: Соцэкгиз, 1960. — 964 с. — С. 475. — (Крестьянское движение в России в XIX - начале XX века).