Герхон
Appearance
Герхон — асірыйскі абложны шчыт. Вышыня большая за рост чалавека, верхні кант загнуты назад. Упіраўся ў зямлю нізам, і адмыслова прызначаны воін трымаў яго за дзяржанне. Шырыня, відаць, была такой, што давала абарону 2–3 воінам. Першыя вядомыя выявы такіх шчытоў сустракаюца на барэльефах IX–VII стст. да н.э.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Носов К. С. Осадная техника Античности и Средневековья. — СПб.: Полигон, 2003. — 368 с.: ил. — Серия «Военно-историческая библиотека». — ISBN 5-89173-222-X. — С. 13-24.