Гервяцкі сельсавет
Гервяцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Астравецкі раён |
Уключае | 57 населеных пунктаў[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | Гервяты |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 159 |
Плошча | 278,4[1] |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Гервя́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок[1] Гервяты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Якентанскага сельсавета[2]. 27 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Рындзюнскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Віктасіна, Гіры, Керплашына, Кністушкі, Мільцэі, Пелегрында і Петрыкі)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года[4] ў складзе Смаргонскага раёна. 26 снежня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Вашкуны, Вялікія Яцыны, Гродзі, Зяленка, Кірэлі, Малыя Яцыны, Малюта, Палесціна, Польці, Сакалойці, Чэхі, Шацернікі і Швяйляны)[5]. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рымдзюнскага сельсавета. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Астравецкага раёна. 27 студзеня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета. У 2005 годзе скасаваны вёска Гібірда і хутар Слабодка. 26 лютага 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Астравецкага сельсавета з населенымі пунктамі Ажуройсці, Баяры, Вялікія Якентаны, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпруддзе, Субялі, Свіршчына, Тракелі, Юзуліна[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (44 населеныя пункты) — 1986 чалавек[7], з іх 64,9 % — беларусы, 22,5 % — літоўцы, 4,4 % — палякі, 3,9 % — рускія, 3,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (57 населеных пунктаў) — 2159 чалавек[9].
На 1 жніўня 2017 насельніцтва складала 2282 чалавекі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г ГЕРВЯТСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 . http://www.busel.org.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (1009).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.