Перайсці да зместу

Георгій Міхайлавіч Кокін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Міхайлавіч Кокін
Дата нараджэння 31 студзеня (13 лютага) 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1984(1984-11-30) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1956)
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сталінская прэмія 3-й ступені Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Георгій Міхайлавіч Кокін (31 студзеня 1907, с. Курба, Яраслаўская губерня, Расійская імперыя — 30 лістапада 1984, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне аўтамабілебудавання. Прафесар (1956). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1947—1955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 31 студзеня 1907 года ў с. Курба (цяпер — Яраслаўскі раён Яраслаўскай вобласці Расіі).

Скончыў Яраслаўскі індустрыяльны тэхнікум (1927), Маскоўскі аўтамеханічны інстытут (1952), Універсітэт марксізму-ленінізму Мінскага абкама КПБ (1977).

Працаваў у Яраслаўскім аўтамабільным заводзе (1928—1945, з 1942 — галоўны канструктар), Мінскім аўтамабільным заводзе (з 1945, галоўны канструктар), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1954, аўтатрактарны факультэт, прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 1961—1977 — загадчык кафедры «Рухавікі ўнутранага згарання», з 1977 — прафесар кафедры, у 1959—1960 і 1965—1973 — дэкан факультэта, 1959—1962 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: грузавыя аўтамабілі.

Памёр 30 лістапада 1984 года ў Мінску. Пахаваны на Міханавіцкіх могілках (участак 1, рад 1, магіла 3).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Леніна (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1952, 1961), Дзяржаўная прэмія СССР (1949), званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1972) і інш[1].

Зноскі