Геаграфія Славакіі
Слава́ччына — пераважна горная краіна ў Цэнтральнай Еўропе, якая не мае выхаду да мора.
Плошча
[правіць | правіць зыходнік]Славакія распасціраецца паміж 49°36'48" і 47°44'21" паўночнай шыраты і 16°50'56" і 22°33'53" усходняй даўгаты.
Самым паўночным пунктам з'яўляецца Бескідак, гара на мяжы з Польшчай каля вёскі Ораўска Полгара ў Бяскідах. Самы паўднёвы пункт краіны размяшчаецца непадалёк ад вёскі Пацінцы, што на мяжы з Венгрыяй. Самым заходнім пунктам з'яўляецца рака Морава каля Закарскай Весі на аўстрыйскай мяжы. Самы ўсходні пункт Славакіі — гара Крэменец ля вёскі Новая Седліца на ростанях славацкай, польскай і ўкраінскай граніцаў.
Найвышэйшы пункт Славакіі — Герлахаўскі-Шціт у Высокіх Татрах (2655 м), найніжэйшы — паверхня ракі Бодраг на венгерскай мяжы (94 м).
Плошча краіны складае 49 035 км² (31 % — ворная зямля, 17 % — пашавая, 41 % — лясы, 3 % — апрацаваная зямля). Астатнія 8 % пакрытыя людскімі збудаваннямі і інфраструктурай (часткова горнымі хрыбтамі і іншымі невыкарыстальнымі тэрыторыямі)[1].
Агульная працягласць граніцы — 1 672 км. Мяжуе з дзяржавай Аўстрыя на працягласці 91 км (паўднёвы захад), Чэхія — 197 км (паўночны захад), Венгрыя — 676 км (поўдзень), Польшча — 420 км (поўнач), Украіна — 90 км (усход).
Сацыяльна-эканамічная геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эканамічная геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на 2006 год сукупны ўнутраны прадукт Славакіі складаў 1,66 трлн славацкіх кронаў, што складае прыкладна €50 млрд ці 71 млрд USD[2] агулам і 8800 € ці 13 000 USD на душу насельніцтва.
ВУП па сектарах:[3]
- сельская гаспадарка (3,6 %)
- прамысловасць (сыравіна, вытворчасць, энергетыка, водныя рэсурсы) 31,6 %
- сфера паслуг (64,8 %)
Заходнія рэгіёны Славакіі больш развітыя за ўсходнія. Па стане на 2004 год найвышэйшы ВУП на душу насельніцтва складаў 573,976 SK у Браціслаўскім краі, які пераўзыходзіў у больш за два разы сярэдні ВУП па краіне (251,814 SK). ВУП на душу насельніцтва ў Прэшаўскім краі склаў 152,786 SK (60 % ад агульнага па краіне).
Сельская гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Апрацаваныя палі займаюць каля 29 % тэрыторыі Славакіі. Асноўныя збожжавыя культуры — пшаніца, ячмень, кукуруза, цукар, буракі і бульба. У паўднёвых зонах шырока развіта вінаградства, у асноўным вакол Малых Карпатаў і Дунайскай нізіны. Гадоўля буйной рагатай жывёлы (свінні, быдла, авечкі) таксама практыкуецца[4].
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Славакія была часткова індустрыялізаваная ў XIX ст. але цалкам індустрыялізаванай краінай Славакія стала толькі ў другой палове XX ст. Камуністычны ўрад Чэхаславакіі рабіў моцны акцэнт на цяжкую і ваенную прамысловасць. Пасля Аксамітнай рэвалюцыі і абвяшчэння незалежнасці ў 1993 годзе эфектыўнасць прамысловасці спала. На сённяшні дзень асноўнымі прамысловымі сектарамі з'яўляюцца: апрацоўчая, электратэхнічная, хімічная, паліўная, металургічная, тэкстыльная і харчовая індустрыі. У апошнія гады развіваецца машынабудаванне з аўтамабільнымі заводамі ў Браціславе, Трнаве і Жыліне. Іншыя істотныя прамысловыя гарады — Трэнчын, Прэшаў і Кошыцы.
Энергетыка
[правіць | правіць зыходнік]Выкапнёвае паліва, часткова нафта і газ, імпартуецца. Па стане на 2004 год найбольш істотнымі крыніцамі энергіі з'яўляліся атамныя станцыя (55,7 %) у Яслаўскай Богуніцы і Мохаўцы. Іншымі крыніцамі энергіі былі гідраэлектрычныя станцыі (13,9 %), з асноўнай дамбай у Габчыкава на рэках Дунай, Ваг, Слана, Орава і Горнад. Дадатковыя крыніцы — вугаль (10,9 %), прыродны газ (7,9 %) і нафта (2,4 %). У 2005 годзе Славакія спажыла 24,93 млрд кВт·г электрычнасці[3].
Сацыяльная геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва Славакіі на 2006 год складала каля 5 391 000 чалавек. Паводле перапісу 2001 года: славакі (85,8 %), венгры (9,7 %), цыганы (1,7 %), чэхі (0,8 %), русіны (0,4 %), украінцы (0,2 %) і іншыя[5].
Прыкладна 5600 чалавек эмігравалі ў Славакію ў 2006 годзе, тым часам як 1700 чалавек эмігравалі па-за межы краіны. Па стане на 2006 год назіралася 53 904 нараджэнні на 53 301 смерцяў[6].
Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Славакіі — 110 чал/км², якая неістотна вагаецца па рэгіёнах. Найбольш заселенымі з'яўляюцца Браціслава і яе ваколіцы, Дунайская нізіна, ніжняя і цэнтральная даліны ракі Ваг і агламерацыі вакол Кошыцаў і Прэшава. Найменш заселенымі тэрыторыямі з'яўляюцца горныя рэгіёны цэнтральнай Славакіі і паўночны ўсход, дзе ў некаторых раёнах сярэдняя шчыльнасць сягае ніжэй за 50—70 чал/км².
Зноскі
- ↑ bedekr.cz Архівавана 27 лістапада 2020.
- ↑ Statistical Office of the Slovak Republic Архівавана 6 жніўня 2010.
- ↑ а б CIA World Factbook Архівавана 7 красавіка 2020.
- ↑ Slovakia at MSN Encarta(недаступная спасылка) (31 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2009. Праверана 27 сакавіка 2016.
- ↑ http://portal.statistics.sk/files/Sekcie/sek_600/Demografia/SODB/Tabulky/Tabulky_AJ_SODB/tab11.pdf Архівавана 15 ліпеня 2007.
- ↑ Statistical Office of the Slovak Republic Архівавана 19 лютага 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Геаграфія Славакіі