Перайсці да зместу

Ганна Шведская (1545—1610)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Шведская
шведск.: Anna Gustavsdotter Vasa
Нараджэнне 19 чэрвеня 1545(1545-06-19)[1][2]
Смерць 20 сакавіка 1610(1610-03-20) (64 гады)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Густаў I Ваза
Маці Маргарыта Леёнхувуд
Муж George John I, Count Palatine of Veldenz[d][3]
Дзеці George Gustavus, Count Palatine of Veldenz[d], John Augustus, Count Palatine of Lützelstein[d], Louis Philip, Count Palatine of Guttenberg[d], George John II, Count Palatine of Lützelstein-Guttenberg[d], Ursula of Palatinate-Veldenz[d] і Anne Margaret of Palatinate-Veldenz[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Густаўсдотэр Ваза (Ганна Марыя[4]; шведск.: Anna Gustavsdotter Vasa; 19 чэрвеня 1545 — 20 сакавіка 1610) — шведская прынцэса, у шлюбе з Георгам Ёганам фон Пфальц-Фельдэнцам пфальцграфіня Фельдэнца (1562—1592). Трэцяя (пасля Катарыны і Сесіліі) дачка караля Швецыі Густава I і яго другой жонкі Маргарыты Леёнхувуд. У 1592—1598 гадах рэгентша Фельдэнца і Лаўтрэкена.

У раннім дзяцінстве Ганна, гэтак жа як і яе браты і сёстры, знаходзіліся ў асноўным пад апекай даверанай няні каралевы-маці, Брыгіты Ларс Андэрсанс, стрыечнай сястры сваёй маці Маргарыты і шляхетнай ўдавы Інгрыд Амундсдотэр[5].

Калі Ганна была яшчэ маленькай, быў замоўлены яе партрэт. Яна выйшла замуж за Георга Іагана фон Пфальц-Фельдэнца у 1562 годзе. Яна атрымала вялікі пасаг, і на вяселле запрасілі караля Даніі. Пасля вяселля яна з’ехала ў Германію. Шлюб апісваецца як шчаслівы. Ганна была дарадчыцай свайго мужа; яна ўмела абразуміць мужа, калі ён ладзіў чарговую авантуру. Ганна таксама актыўна ўдзельнічала ў шлюбных перамовах паміж сваімі братамі і рознымі нямецкімі дваранскімі дамамі; у 1578—1579 гадах яна ўдзельнічала ў перамовах аб шлюбе паміж каралём Швецыі Карлам IX і Ганнай Марыяй Пфальцкай.

Яна заўдавела ў 1592 годзе. Пасля смерці свайго мужа Ганна Марыя была вымушана весці вельмі сціплы лад жыцця, паколькі яе муж пакінуў велізарныя пазыкі, назапашаныя за ўсё жыццё: яна ўсё астатняе жыццё спрабавала выплаціць доўг у 300 тысяч фларынаў. Яна таксама была вымушана стаць пасярэднікам паміж сваімі сынамі ў іх барацьбе за спадчыну, паколькі яе муж падзяліў свае землі паміж імі. У 1592—1598 гадах яна была рэгентам непадзельных тэрыторый, а ў 1598 годзе Георг густаў прыняў кіраванне Фельдэнцам і Лаўтрэкенам, у той час як яго малодшыя браты атрымалі іншыя тэрыторыі.

Грабніца Ганны Марыі ў Хашбах-ам-Рэмігіусбергу.

20 снежня 1562 года Ганна выйшла замуж за Георга Іагана фон Пфальц-Фельдэнца. У ніх нарадзілася адзінаццаць дзяцей:

  1. Георг Густаў фон Пфальц-Фельдэнц (6 лютага 1564 — 3 чэрвеня 1634)
  2. Ганна Маргарыта фон Пфальц-Фельдэнц (28 красавіка 1565 — 2 кастрычніка 1566), памерла ў дзяцінстве
  3. Іаган Руперт фон Пфальц-Фельдэнц (9 верасня 1566 — 1 кастрычніка 1567), памёр у дзяцінстве
  4. Ганна Маргарыта фон Пфальц-Фельдэнц (17 студзеня 1571 — 1 лістапада 1621), выйшла замуж за пфальцграфа Рыхарда Зімерн-Спонхеймскага
  5. Урсула фон Пфальц-Фельдэнц (24 лютага 1572 — 5 сакавіка 1635), выйшла замуж за Людвіга III Вюртэмберга
  6. Іагана Лізавета фон Пфальц-Фельдэнц (2 кастрычніка 1573 — 28 ліпеня 1601)
  7. Іаган Аўгуст фон Пфальц-Лютцэльштэйн (26 лістапада 1575 — 18 верасня 1611)
  8. Людвіг Філіп фон Пфальц-Гутэнберг (24 лістапада 1577 — 24 кастрычніка 1601)
  9. Марыя Ганна фон Пфальц-Фельдэнц (9 чэрвеня 1579 — 10 кастрычніка 1579), памерла ў маленстве
  10. Кацярына Урсула фон Пфальц-Фельдэнц (3 жніўня 1582 — 22 студзеня 1595), памерла ў дзяцінстве
  11. Георг Іаган II фон Пфальц-Лютцэльштэйн-Гутэнберг (24 чэрвеня 1586 — 29 верасня 1654)

Зноскі

  1. Anna — 1917.
  2. Pas L. v. Anna Maria of Sweden // Genealogics — 2003.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Anne Marie Vasa. In: The peerage: a genealogical survey of the peerage of Britain as well as the royal families of Europe
  5. Tegenborg Falkdalen, Karin, Margareta Regina: vid Gustav Vasas sida : [en biografi över Margareta Leijonhufvud (1516—1551)], Setterblad, Stockholm, 2016