Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж
Выгляд
Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж (ВДСК) | |
---|---|
Дата заснавання | 25 верасня 1920 |
Дата закрыцця | 31 жніўня 2016[1] |
Тып | Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова |
Дырэктар | Аляксандр Леанідавіч Кібісаў |
Размяшчэнне | Беларусь |
Адрас | г. Віцебск, 210605, вул. Політэхнічная, 2 |
vgsk.vitebsk.by | |
Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску. Размешчаны па адрасе вул. Політэхнічная, 2. Заснаваны 25 верасня 1920 года. У 2016 годзе далучаны да Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа.
Бесперапынная адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Каледж супрацоўнічаў з наступнымі навучальнымі ўстановамі:
- Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (па ўсіх спецыяльнасцях)
- Маскоўскі тэхналагічны ўніверсітэт „Станкін“ (па ўсіх спецыяльнасцях)
- Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (Магілёў)
- Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Па спецыяльнасцях:
- 2-36 01 01-01 «Тэхналогія машынабудавання» (вытворчая дзейнасць)
- 2-36 01 03-01 «Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці» (вытворчая дзейнасць).
- 2-53 01 31-01 «Тэхнічнае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці» (вытворчая дзейнасць).