Віктар Уладзіміравіч Бельцюкоў
Віктар Уладзіміравіч Бельцюкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 студзеня 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі |
За духоўнае адраджэнне (29 снежня 2020) |
Віктар Уладзіміравіч Бельцюкоў (нар. 3 студзеня 1962, с. Ізабільнэ , Алушцінскі раён, Крымская воблсць, УССР) — беларускі архітэктар. Муж архітэктара Ірыны Бельцюковай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1985 годзе Свярдлоўскі архітэктурны інстытут (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін Б. Арлоў , А. М. Лікін, А. Вянгераў). Працаваў у 1985—1987 гадах у Гомельскім філіяле інстытута «Белкалгаспраект»; у 1987—1991 гадах ў Жлобінскай АКМ інстытута «Гомельграмадзянпраект»; у 1991—1993 гадах КП «Інстытут Гомельсельбудпраект»; у 1993—2001 гадах ААТ «Інстытут Гомельпраект»; з 2001 года ў ТККП «Інстытут Гомельграмадзянпраект».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя творчыя працы: праекты забудовы мікрараёнаў № 20 (1989), № 3 (1990), № 18 у г. Жлобіне (1991); квартал сядзібнай забудовы ў раёне вул. Паўночнай у г. Калінкавічы (1994, у сааўтарстве); жылы квартал у п. Навагорск Хімкінскага раёна Маскоўскай вобласці (1997, у сааўтарстве); жылы квартал «Рамонок» — карэктоўка праекта забудовы мікрараёна № 18 у г. Жлобіне (2000, у сааўтарстве).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Дыпломам I ступені Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы архітэктурны твор года «Брэст-99» у намінацыі «Горадабудаўніцтва» за «Забудову пасёлка Навагорск Хімкінскага р-на Маскоўскай вобл.». Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2020, у складзе аўтарскага калектыва) — за стварэнне мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай в. Ала ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бельтюков Виктор Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Крыме
- Выпускнікі Уральскага дзяржаўнага архітэктурна-мастацкага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Жлобіна
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Калінкавічаў
- Архітэктары Расіі