Від на жыхарства
Від на жыхарства, або пасведчанне на права жыхарства[1], — дакумент, які пацвярджае асобу замежнага грамадзяніна або чалавека без грамадзянства i пацвярджае атрыманне дазволу на пастаяннае пражыванне ў дзяржаве знаходжання.
У Беларусі від на жыхарства выдаецца замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на сталае пражыванне ў краіне[2].
Від на жыхарства звычайна з'яўляецца дакументам, які дае права на свабодны выезд з краіны і ўезд у яе падчас дзеяння дазволу на пастаяннае пражыванне. Тым самым часам у некаторых краінах наяўнасць пасведчання на права жыхарства не вызваляе ад неабходнасці атрымання ўязных і выязных віз грамадзянамі, якія стала пражываюць на іх тэрыторыі.
Некаторыя краіны маюць у сваім заканадаўстве палажэнні, якія дазваляюць заможным іншаземцам атрымліваць від на жыхарства без права на працу, — напрыклад, Швейцарыя, Аўстрыя, Іспанія, Італія, Мальта і Эстонія. Аднак у названых краінах іншаземцы могуць атрымаць і іншы тып віду на жыхарства — з правам на працу.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ verbum.by Архівавана 26 лютага 2023 года.
- ↑ http://mvd.gov.by/ru/main.aspx?guid=3151 Архівавана 16 сакавіка 2013.