Віа Гарыбальдзі
Выгляд
Віа Гарыбальдзі (італ.: Via Garibaldi) — адна з найважнейшых вуліц у гістарычным цэнтры Генуі, вядомая сваімі палацамі генуэзскай арыстакратыі.
Гісторыя з'яўлення вуліцы ўзыходзіць да 1550 года. Праектаваннем вуліцы займаўся Галеаца Алесі. Першапачаткова яна звалася Страда-Маджорэ, затым Страда-Нуова, а ў 1882 годзе набыла сучасную назву ў гонар народнага героя Італіі Джузэпэ Гарыбальдзі. У наш час працягласць вуліцы складае 250 метраў, а яе шырыня — 7,5 метраў.
У ліпені 2006 года Віа Гарыбальдзі ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як частка квартала Палацці-дэі-Ролі ў цэнтры Генуі.[1]
Зноскі
- ↑ (італ.) Genova: le Strade Nuove e il Sistema dei Palazzi dei Rolli — World Heritage Site Архівавана 25 верасня 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віа Гарыбальдзі
- Strada Nuova.it Архівавана 28 ліпеня 2009. (англ.)