Перайсці да зместу

Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансільваніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Villages with Fortified Churches in Transylvania*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Вёска Б'ертань і царква-крэпасць
Тып Культурны
Крытэрыі iv
Спасылка 596
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1993  (17-я сесія)
Пашырэнні 1999
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Паўднёва-ўсходняя Трансільванія ў Румыніі на сёння мае найбольшую колькасць захаваных абарончых храмаў 13—16 стагоддзяў. Тут знаходзіцца больш чым 150 добра захаваных абарончых храмаў, вельмі разнастайных па архітэктуры (усяго вядома каля 300 арыгінальных цэркваў-крэпасцей).

У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пад назвай «Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансільваніі» ўключана сем вёсак (шэсць саксонскіх і адна секейская), заснаваных трансільванскімі саксамі. Дамінантай гэтых вёсак з'яўляюцца цэрквы-крэпасці, а самі паселішчы характарызуюцца асаблівай структурай, якая захавалася з позняга Сярэдневякоўя[1].

У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключана сем вёсак:

Беларуская
(Румынская)
назва
Выява Жудзец Нямецкая назва Венгерская назва Асноўная выдатнасць
Б'ертань
(Biertan)
Сібіу Birthälm Berethalom Царква-крэпасць у Б'ертаніbeen
Кылнік
(Câlnic)
Алба Kelling Kelnek Крэпасць у Кылнікуbeen
Дыржыу
(Dârjiu)
Харгіта Ders Székelyderzs Царква-крэпасць у Дыржыуbeen
Прэжмер
(Prejmer)
Брашоў Tartlau Prázsmár Царква-крэпасць у Прэжмерыbeen
Саскіз
(Saschiz)
Мурэш Keisd Szászkézd Царква-крэпасць у Саскізеbeen
Сялянская крэпасць у Саскізе
Валеа-Війлор
(Valea Viilor)
Сібіу Wurmloch Nagybaromlak Царква-крэпасць у Валеа-Війлорыbeen
Віскры
(Viscri)
Брашоў Weißkirch Fehéregyháza Царква-крэпасць у Віскрыbeen

Саксонскія вёскі Трансільванія ўзніклі ў 12 ст., калі каралі Венгрыі пасялілі тут нямецкіх каланістаў. Яны мелі асаблівы статус сярод навакольнага насельніцтва, і іх культура захавалася і развілася, утварыўшы вельмі моцную супольнасць хутаран, рамеснікаў і крамнікаў. Жывучы на землях, дзе пастаянна вісела пагроза асманскіх і татарскіх нашэсцяў, яны будавалі крэпасці розных памераў. Самыя важныя мястэчкі былі поўнасцю ўмацаваныя, а меншыя супольнасці рабілі ўмацаванні вакол царквы, дзе яны дабудоўвалі абарончыя вежы і сховішчы, каб захоўваць сваё дабро і трымаць доўгія аблогі.

План умацаванай царквы

Мясцовасць у паўднёвай Трансільваніі ўяўляе сабою плато, перасечанае шырокімі далінамі разнастайных малых рэк, якія ўпадаюць у большыя, такія як Олт, Мурэш, Тырнава. Паселішчы прыладжваюцца пад мясцовасць. Так, вёскі ў далінах развіваліся ўздоўж адной ці дзвюх цэнтральных вуліц, тады як вёскі на адкрытай плоскай мясцовасці мелі больш свабодную радыяльную структуру. Меркаванні бяспекі і традыцыі саксонскіх насельнікаў абумовілі кампактнасць гэтых вёсак.

Галоўны элемент — царква, размешчаная па сярэдзіне мястэчка. Можна сустрэць розныя тыпы ўмацаванняў: невялікая крапасная агароджа вакол царквы, рад умацаванняў вакол царквы ці сапраўдная крэпасць з некалькімі крапаснымі сценамі з царквою па сярэдзіне. Цэрквы прыстасаваныя для абарончых функцый. Усе яны ўяўляюць сабой альбо раманскія базілікі, альбо аднанефныя познегатычныя цэрквы. Цэрквы часта ўключаюць мноства дапаўненняў, узрост якіх можа ляжаць у прамежку ад часу збудавання цэркваў (Позняе Сярэдневякоўе) да 16 ст. Многія цэрквы таксама ўключаюць барочныя элементы, якія з'явіліся, калі гэты стыль распаўсюдзіўся ў рэгіёне.

Амаль ва ўсіх выпадках цэрквы размяшчаюцца ў зручных для абароны месцах, як правіла на вяршыні пагорка. Элементы ўмацаванняў, знойдзеныя ў галоўных гарадах вобласці, былі прыстасаваны тут і з'яўляюцца сведчаннем будаўнічых тэхналогій, якія гадамі прымяняліся саксонскай супольнасцю. Некаторыя крэпасці мелі назіральныя вежы, некаторыя з іх, будучы царкоўнымі вежамі, былі прыстасаваны пад патрэбы крэпасці. Матэрыялы былі традыцыйныя — камень і чырвоная цэгла, з чырвоным гліняным чарапічным дахам — тыповая асаблівасць вобласці.

Недалёка ад царквы была галоўная плошча вёскі, ці ням.: Tanzplaz (плошча танцаў), цэнтр грамадскага жыцця. Каля крэпасці знаходзіліся толькі грамадскія будынкі: школы ці сельскі клуб. Прыходскі дом, разам з дамамі самых заможных сялян, размяшчаліся вакол гэтай плошчы. Таксама ў большасці паселішчаў збожжасховішчы знаходзіліся недалёка ад цэнтра вёскі.

  1. Villages with Fortified Churches in Transylvania. UNESCO World Heritage Centre 1992—2010