Веча
Выгляд
Ве́ча (ад старажытнаслав. вет — рада) — народны сход у старажытнарускіх гарадах.
Збіралася па неабходнасці ці па ініцыятыве князя. У ХІ — ХІІ стст. у гарадах веча адыгрывала вялікую ролю ў дзяржаўным жыцці. Яно вырашала найбольш вострыя палітычныя і эканамічныя пытанні, магло абвяшчаць вайну ці заключаць мірнае пагадненне, прымаць ці выганяць князя, вырашаць складаныя і заблытаныя судзебныя справы. Удзел у вечы прымалі толькі дарослыя мужчыны, здольныя насіць зброю. Пастановы адбіраліся крыкам. Магчыма, што ў некаторых буйных гарадах веча праіснавала да XIV — XVI стст.
На Беларусі пасля прыняцця Магдэбургскага права было заменена на іншыя органы гарадскога самакіравання[крыніца?].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Веча // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 160. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.