Перайсці да зместу

Васіль Львовіч Глінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Львовіч Глінскі
Герб «Глінскі»
Герб «Глінскі»
падстолі вялікі літоўскі
1503 — 1508
Папярэднік Станіслаў Забярэзінскі
Пераемнік Юрый Аляксандравіч
староста берасцейскі
1506 — 1507
Папярэднік Станіслаў Пятковіч
Пераемнік Фёдар Храптовіч
намеснік слонімскі
1505 — 1506
Папярэднік Януш Гальшанскі
Пераемнік Ян Радзівіл

Нараджэнне 1465
Смерць 1515
Род Глінскія[1]
Бацька Леў Барысавіч Глінскі[d][2]
Жонка Ганна Якшыч[d][3]
Дзеці Алена Васілеўна Глінская[3], Юрый Васілевіч Глінскі[d][3], Міхаіл Васілевіч Глінскі[d][3], Іван Васілевіч Глінскі[d][3], Анастасія з Глінскіх[d][3] і Марыя з Глінскіх[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Львовіч Глі́нскі па мянушцы Цёмны, Сляпы (каля 1465 — 1515) — князь з роду Глінскіх, намеснік васілішскі (1501), слонімскі (1505—1506), староста берасцейскі (1506—1507), падстолі вялікі літоўскі (1503—1508)[4].

Другі сын князя Льва Барысавіча Глінскага, служэбніка князя Івана Юр’евіча Мсціслаўскага.

Валодаў Ласасіным у Слонімскім павеце і іншымі маёнткамі. У 1508 годзе падтрымаў свайго малодшага брата Міхаіла ў мяцежы супраць цэнтральнай улады[4]. Пасля паразы разам з іншымі мяцежнікамі перабраўся ў Маскву, атрымаў ва ўладанне Мядынь[4].

Мянушку «Цёмны» («сляпы») атрымаў з-за праблем са зрокам (не блытаць з вялікім князем маскоўскім Васілём II).

У шлюбе з Ганнай Якшыч  (руск.) меў сыноў Юрыя  (руск.), Івана і Міхаіла  (руск.), а таксама дачку Алену, якая пазней была другой жонкай вялікага князя Васіля III і маці цара Івана IV.

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 85–86.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 80.
  3. а б в г д е ё Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 86.
  4. а б в Глинские // Василий Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.