Васіль Логінавіч Бокаў
Васіль Логінавіч Бокаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1855 |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Логінавіч Бокаў (1855 — ?) — інжынер-архітэктар[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1855 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Гатчынскім мікалаеўскім сіроцкім інстытуце[1]. У Інстытут грамадзянскіх інжынераў паступіў у 1876 годзе і скончыў курс у 1881 годзе са званнем грамадзянскага інжынера.
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У маі 1881 года прызначаны малодшым інжынерам у Віцебск, а потым пераведзены ў Харкаў звышштатным тэхнікам пры будаўнічым аддзяленні, дзе адначасова займаў пасаду земскага тэхніка (да 1884 года)[1]. З гэтага года В. Бокаў быў паслядоўна: гарадскім архітэктарам у Сумах Харкаўскай губерні, малодшым інжынерам у Петразаводску (з 1886), а на 1892 год складаўся малодшым архітэктарам у архангельскім будаўнічым аддзяленні[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]В. Бокаў пабудаваў некалькі мастоў бэлечнай сістэмы ў Харкаўскай губерні[1]. У Петразаводску займаўся капітальным рамонтам некалькіх казённых будынкаў і пабудаваў дом начальніка турмы[1]. У Архангельскай губерні па яго праектах пабудавана некалькі цэркваў[1].
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1855 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Украіны
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Віцебска