Перайсці да зместу

Варайская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Варайская Вікіпедыя
вар.: Waray Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL war.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова варайская мова[d]
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 25 верасня 2005
Колькасць артыкулаў 1 266 605
Колькасць выяў 42
Колькасць старонак 2 870 188
Колькасць правак 7 603 684
Зарэгістраваных удзельнікаў 61 219
Актыўных удзельнікаў 67
Адміністратараў 3
Глыбіня 4,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варайская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на варайскай мове. Гэта 11-ы паводле велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. Змяшчае 1 266 605 артыкулаў.

Варайская мова (Waray-Waray) выкарыстоўваецца на Філіпінах і істотна саступае па колькасці носьбітай тагалогскай мове — самай распаўсюджанай у гэтай краіне. З пачатку 2010 года карыстальнік JinJian (студэнт інфарматыкі універсітэта University of the Philippines Open University) актыўна ствараў мноства вельмі кароткіх артыкулаў (1-2 радкі). У жніўні 2010 у раздзеле налічвалася ўжо 100 000 (удвая больш, чым у тагалогскай). Пасля гэтага рост раздзела амаль спыніўся на 2,5 гады. Але з лютага 2013 пачала актыўна выкарыстоўвацца «ботазаліўка», якую здзесніваў Сверкер Юхансан, шведскі навуковец і удзельнік Вікіпедыі, жонка якога паходзіла з Філіпін.

Па стану на 13 лістапада 2024, 17:27 (UTC) у Варайскай Вікіпедыі налічваецца 1 266 605 артыкулаў, большасць з іх — кароткія шаблонныя артыкулы пра біялагічныя віды жывёл, раслін і г.д. Раздзел знаходзіцца на 16-ым месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедый.