Валынь
Выгляд
Валынь | |
---|---|
Герб | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валы́нь (укр.: Волинь) — гістарычная вобласць на паўночным захадзе Украіны. Ахоплівае тэрыторыю сучасных Валынскай і Ровенскай абласцей, заходнія раёны Жытомірскай, а таксама асобныя паўночныя раёны Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцей. Займае каля 70 тыс. км². На поўдні мяжуе з Галічынай і Падоллем, на поўначы — з Палессем. Заходнюю мяжу Валыні стварае Заходні Буг, усходнюю — рака Уж.