Валерый Іосіфавіч Саўко
Валерый Іосіфавіч Саўко | |
---|---|
Нараджэнне |
1 ліпеня 1962 (62 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Валерый Іосіфавіч Саўко (нар. 1 ліпеня 1962, в. Скіпоравічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).
Працаваў загадчыкам аўтагаража калгаса «Іскра» Дзятлаўскага раёна, інструктарам Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ, інструктарам Гродзенскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ, дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вытворча-камерцыйная фірма „Віта“», намеснікам старшыні Дзятлаўскага раённага Савета народных дэпутатаў, намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнікам аддзела па справах органаў дзяржаўнага кіравання ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама, старшынёй Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. На працягу многіх гадоў узначальваў Гродзенскую абласную выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Гродзенскую абласную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
- Выпускнікі БДАТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў