Вайханскі сельсавет
Вайханскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гарадоцкі раён |
Уключае | 37 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пруднікі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 701 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Вайха́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пруднікі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вайханскі (Новавайханскі) сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Новыя Вайханы. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года ў склад Прудніцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Азёркі, Казінова, Муравіцкія і Цемнікі)[1]. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канчанскага сельсавета[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Прудніцкага сельсавета перададзена вёска Казінова[3]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Рамашкіна і Траццякі[4]. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Карашкі[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 28 населеных пунктаў[6].
8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудніцкага сельсавета (13 вёсак: Азёркі, Белахвостава, Вялікае Лосвіда, Вялікія Стайкі, Залучча, Малое Лосвіда, Малыя Стайкі, Марыямпаль, Мялюзіна, Пруднікі, Сілкі, Слабада, Цыганы)[7]. 25 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пруднікі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1068 чалавек[8], з іх 89,5 % — беларусы, 8,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 701 чалавек[10].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 45. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вайханский сельский Совет Архівавана 17 чэрвеня 2017.