Бігноніевыя
Бігноніевыя | ||||||||||||||||
Bignonia capreolata L. на ствале хвоі (Pinus sp.) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Bignoniaceae Juss. (1789), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Трыбы | ||||||||||||||||
|
Бігноніевыя[3] (Bignoniaceae) — сямейства двухдольных раслін — дрэў, кустоў, ліян, рэдка траў, якія растуць пераважна ў тропіках.
Мае блізкае сваяцтва з сямействам залознікавых; іх розніца вызначаецца наяўнасцю эндасперма і марфалогіяй завязі і насення. Аднак некаторыя роды раслін — такія як Paulownia, Gibsoniothamnus, Synapsis і Schlegelia перыядычна адносяць то да аднаго сямейства, то да іншага.
Сямейства налічвае больш за 850 розных відаў раслін, разбітых прыкладна на 100 родаў.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце часцей за ўсё супраціўнае, радзей мутоўчатае, яшчэ радзей чарговае ці валасніковістае; пальчата-, перыстаскладанае, радзей простае, заўжды без прылісткаў. У некаторых відаў лісты могуць быць вельмі буйныя, больш за метр у даўжыню. У ліян адзін ці некалькі крайніх лісточкаў могуць прымаць форму вусікаў.
Суквецце верхавіннае, пазухавае альбо развіваецца прама на ствале або галінах дрэва (каўліфларыя); па форме мяцёлкавае, гронкападобнае або сабрана ў шчыток. Ложа кветкі звычайна чашападобная, са зрослымі чашалісцікамі. Вяночак зрослапялёсткавы; варонкападобны, званочкавы, часам трубчасты; мае 5 звычайна накладзеных адзін на аднаго пялёсткаў. Чатыры (радзей ад дзвюх да пяці) добра развітыя тычынкі размешчаны ў трубцы венчыка. Акрамя таго, звычайна маецца яшчэ адна, бясплодная тычынка (стамінодый). Пылавік часцей за ўсё мае два гнязды (радзей адно). Завязь верхняя, як правіла мае два гнязды (радзей адно), са шматлікімі анатропнымі семязачаткамі. Кветкі абодваполыя і зігаморфныя. Плод — звычайна каробачка, якая раскрываецца дзвюма створкамі ўздоўж або папярок швоў; радзей ягада або гарлянка. Насенне без эндасперма, больш-менш пляскатыя, як правіла, маюць перапонкавае крыло.
Роды
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства ўключае 97 родаў[4]:
- Adenocalymma Mart. ex Meisn.
- Amphilophium Kunth
- Amphitecna Miers
- Anemopaegma Mart. ex Meisn.
- Argylia D.Don
- Arrabidaea DC.
- Astianthus D.Don
- Bignonia L.typus
- Callichlamys Miq.
- Campsidium Seem.
- Campsis Lour.
- Catalpa Scop. — Катальпа
- Catophractes D.Don
- Ceratophytum Pittier
- Chilopsis D.Don
- ×Chitalpa T.S.Elias & Wisura
- Colea Bojer ex Meisn.
- Crescentia L.
- Cuspidaria DC.
- Cybistax Mart. ex Meisn.
- Delostoma D.Don
- Deplanchea Vieill.
- Digomphia Benth.
- Dinklageodoxa Heine & Sandwith
- Distictella Kuntze
- Distictis Mart. ex Meisn.
- Dolichandra Cham.
- Dolichandrone (Fenzl) Seem.
- Eccremocarpus Ruiz & Pav.
- Ekmanianthe Urb.
- Fernandoa Welw. ex Seem.
- Fridericia Mart.
- Gardnerodoxa Sandwith
- Glaziova Bureau
- Godmania Hemsl.
- Handroanthus Mattos
- Haplolophium Cham.
- Haplophragma Dop
- Heterophragma DC.
- Hieris Steenis
- Incarvillea Juss.
- Jacaranda Juss.
- Kigelia DC. — Каўбаснае дрэва
- Lamiodendron Steenis
- Leucocalantha Barb.Rodr.
- Lundia DC.
- Macranthisiphon Bureau ex K.Schum.
- Macfadyena
- Manaosella J.C.Gomes
- Mansoa DC.
- Markhamia Seem. ex Baill.
- Martinella Baill.
- Memora Miers
- Millingtonia L.f.
- Neojobertia Baill.
- Neosepicaea Diels
- Newbouldia Seem. ex Bureau
- Nyctocalos Teijsm. & Binn.
- Ophiocolea H.Perrier
- Oroxylum Vent.
- Pajanelia DC.
- Pandorea (Endl.) Spach
- Paragonia Bureau
- Paratecoma Kuhlm.
- Parmentiera DC.
- Pauldopia Steenis
- Perianthomega Bureau ex Baill.
- Periarrabidaea A.Samp.
- Perichlaena Baill.
- Phyllarthron DC.
- Piriadacus Pichon
- Pithecoctenium Mart. ex Meisn.
- Pleonotoma Miers
- Podranea Sprague
- Pseudocatalpa A.H.Gentry
- Pyrostegia C.Presl
- Radermachera Zoll. & Moritzi
- Rhigozum Burch.
- Rhodocolea Baill.
- Romeroa Dugand
- Roseodendron Miranda
- Santisukia Brummitt
- Sparattosperma Mart. ex Meisn.
- Spathicalyx J.C.Gomes
- Spathodea P.Beauv.
- Sphingiphila A.H.Gentry
- Spirotecoma Baill. ex Dalla Torre & Harms
- Stereospermum Cham.
- Stizophyllum Miers
- Tabebuia Gomes ex DC.
- Tanaecium Sw.
- Tecoma Juss.
- Tecomanthe Baill.
- Tecomella Seem.
- Tourrettia Foug.
- Tynanthus Miers
- Xylophragma Sprague
- Zeyheria Mart.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку арганізму).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бигнониацеи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Цвелёв Н. Н. Семейство Бигнониевые (Bignoniaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. и ред. тома А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 5 (2). Цветковые растения. Двудольные. — С. 427—431. — 511 с. — 300 000 экз.