Бёрсен
Славутасць | |
Бёрсен | |
---|---|
55°40′32″ пн. ш. 12°35′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Паўночнае Адраджэнне[d] |
Архітэктар | Hans van Steenwinckel the Younger[d] і Lorenz van Steenwinckel[d] |
Дата заснавання | 1640 |
Вышыня | 56 м |
Сайт | danskerhverv.dk (дацк.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бёрсен (дацк.: Børsen) — будынак Капенгагенскай біржы на востраве Слатсхольмен у цэнтры Капенгагена, узведзены ў 1619—1640 гг. паводле загаду Крысціяна IV. Архітэктары браты Стэнвінкелі завершылі будынак у стылі фламандскага рэнесанса 56-метровым шпілем у выглядзе скручаных хвастоў чатырох цмокаў.
Першы паверх будынка падзелены на сорак невялікіх адсекаў для захоўвання тавараў, а другі паверх займае прасторная зала для гандлёвых аперацый. Старадаўнія інтэр’еры біржы былі заменены ў 1855 годзе, а ў сярэдзіне XVIII стагоддзя будынак абнавіў Мікалай Эйтвед.
Капенгагенская фондавая біржа займала будынак Берсена з 1625 па 1974 год. У 1918 годзе будынак стаў аб’ектам нападу агрэсіўна настроеных беспрацоўных.
16 красавіка 2024 года падчас рэканструкцыі будынак быў разбураны пажарам, 56-метровы шпіль абрынуўся.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бёрсен
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |