З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бягонія (Begonia ) — род кветкавых раслін сямейства бягоніевых.
Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам або клубнем, рэдка кусты або ліяны . Лісце звычайна простае, асіметрычнае, на чаранках. Кветкі розных памераў і афарбоўкі, звычайна яркія, аднаполыя, адзіночныя ці ў суквеццях . Плод — сухая каробачка з дробным насеннем .
Род уключае каля 1600[ 3] відаў . Пашыраны пераважна ў трапічных лясах Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Шмат відаў вырошчваюць у аранжарэях, цяпліцах, пакаёвай культуры.
Дэкаратыўныя расліны. Адрозніваюць кустовыя, клубневыя і лісцевыя бягоніі.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Begonia (англ.) . The Plant List . Version 1.1. (7 лістапада 2013). Праверана 13 снежня 2019.