Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругі
Славутасць | |
Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругі | |
---|---|
53°54′14″ пн. ш. 27°33′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Архітэктар | Герасім Васілевіч Якушка |
Дата пабудовы | 1940 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругі[1] — будынак у Мінску, размешчаны па праспекце Незалежнасці, 27. Пабудаваны ў 1940 годзе па праекце архітэктара Герасіма Якушкі. Манументальная і лаканічная архітэктура будынка, тыповая для грамадзянскіх збудаванняў 1930-х гадоў, захоўвае выразныя рысы канструктывізму. Цяпер 2-гі корпус Міністэрства абароны Беларусі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак аднесены ў глыбіню ад «чырвонай лініі» забудовы. Рэльеф прадыктаваў неабходнасць зрабіць пад правай часткай будынка цокальны паверх, перад цэнтральнай часткай — падпорныя сценкі, у сістэму якіх арганічна ўключаны шырокія лесвічныя маршы. Над лесвічнай клеткай правага крыла ўзвышаецца квадратны ў плане зашклёны відавы павільён. Над уваходамі на вышыню 2 паверхаў убудаваны галерэі-балконы, абмежаваныя магутнымі квадратнага сячэння калонамі. Пластыка фасадаў строгая і манументальная. Рытму калон на галерэях бакавых крылаў адпавядаюць пілоны на галоўным фасадзе цэнтральнага корпуса, якія даходзяць да 4-га паверха і разам з калонамі галерэй нясуць развіты прафіляваны карніз. Сцены 1-га паверха бакавых крылаў апрацаваны рустам. 3 боку дваровага фасада рызаліты бакавых крылаў завершаны трохвугольнымі франтонамі. Планіроўка калідорная, з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў.
Зноскі
- ↑ Мікалай Ножнікаў. Застывшая музыка зодчего Якушко (руск.). vestnik-mogileva.info (23 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2016. Праверана 10 студзеня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- У. В. Алісейчык, А. А. Воінаў. 158с. Дом № 27 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.