Брыстальскі ўніверсітэт
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/University_of_bristol_tower_after_cleaning_arp.jpg/300px-University_of_bristol_tower_after_cleaning_arp.jpg)
Брыстальскі ўніверсітэт (англ.: University of Bristol) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Брысталь (Вялікабрытанія) уваходзіць у групу «універсітэтаў з чырвонай цэглы». Атрымаў Каралеўскую хартыю ў 1909 годзе. З'яўляецца правапераемнікам універсітэцкага каледжа ў Брысталі, які існаваў з 1876 года. Універсітэт мае гадавы абарот у 347 млн фунтаў стэрлінгаў. Універсітэт уваходзіць у групу «Расел», Каімбрскую групу, а таксама ў Сусветную сетку універсітэтаў. Колькасць студэнтаў — каля 18 тысяч.