Перайсці да зместу

Беларуска-руандыйскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-руандыйскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны Беларусі і Руанды, устаноўленыя 27 кастрычніка 1993 года[1].

У 2014 годзе паслы Руанды і Беларусі ў Расіі падпісалі дакументы аб узаемадзеянні ў гандлі і фарміраванні дагаворна-прававой базы[2].

Аб’ём двухбаковага гандлю моцна вагаўся па гадах. Так, у 2014 годзе беларускія пастаўкі ў Руанду былі на суму 9,9 тысяч долараў[3]. У 2015 годзе беларускія пастаўкі ў Руанду склалі 1230,9 тысяч, а руандыйскія пастаўкі ў Беларусь — 32,5 тысячы[3]. З Руанды Беларусь імпартавала каву[4]. Таксама з Руанды ў асобныя гады ў Беларусь пастаўляліся садавіна і арэхі, раслінная сыравіна, алкагольныя напоі, мыла, алюміній і адзенне[4]. У 2015 годзе Беларусь пачала экспарт угнаенняў у Руанду, які склаў 98% паставак[4]. У асобныя гады ў Руанду пастаўляліся іншыя тавары. Так, у 2001 годзе пастаўляўся тэкстыль, а ў 2014 годзе былі пастаўленыя электрычныя машыны і апараты[4].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 49.
  2. Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 59.
  3. а б Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 53.
  4. а б в г Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 58.