Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі
Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі (БДАА) | |
---|---|
Дата заснавання | 1 кастрычніка 1974 |
Тып | адукацыйная ўстанова[d] |
Рэктар | Арцём Шагідзевіч |
Размяшчэнне | Мінск |
Адрас | 220096 г. Мінск, вул. Убарэвіча 77 |
bsaa.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія авія́цыі (БДАА, англ.: Belarusian State Academy of Aviation) — установа адукацыі ў Мінску, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, iнтэграванай з вышэйшай адукацыяй, і па асобных спецыяльнасцях — вышэйшай адукацыі першай ступені, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку авіяцыйнага персаналу ў сістэме бесперапыннай адукацыі на платнай аснове.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мінскае авіятэхнічнае тэхнічнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі (МАТВГА) створана 1 кастрычніка 1974 года. Першыя тры выпускі набіраліся ў асноўным з моладзі, якая адслужыла ў шэрагах СА.
У студзені 1991 года вучылішча было ператворана ў Мінскі авіяцыйна-тэхнічны каледж (МАТК).
3 красавіка 1995 года каледж перайшоў у веданне Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь і 25 жніўня 1995 года рэарганізаваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы лётна-тэхнічны каледж (МДВЛТК).
У 2001 годзе МДВЛТК быў пераназваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж (МДВАК).
1 красавіка 2015 года МДВАК быў ператвораны ва ўстанову адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі» (БДАА), падначаленую з 2016 года Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Паўлавіч Кліменка (1974—1981)
- Дзмітрый Рыгоравіч Глушчанка (1981—1983)
- Мікалай Андрэевіч Сідаровіч (1983—1999)
- Аляксандр Іванавіч Навуменка (1999—2009)
- Аляксандр Анатолевіч Лапцэвіч (2009—2015)
- Рыгор Фёдаравіч Лаўшэнка (2015—2018)
- Арцём Артуравіч Шагідзевіч (з 2018)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мі́нскі вышэ́йшы лётна-тэхні́чны кале́дж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 435. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).