Бачэйкаўскі парк
Бачэйкаўскі парк | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | сярэдзіна XVIII стагоддзя |
Размяшчэнне | |
55°01′05″ пн. ш. 29°09′04″ у. д.HGЯO | |
Бачэйкаўскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва ў аграгарадку Бачэйкава (Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць). Захаваўся часткова[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Закладзены ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Парк рэгулярнага тыпу, размешчаны на правым пакатым беразе р. Ула, аформлены трымя шырокімі тэрасамі. Цэнтрам сіметрычна-восевай кампазіцыі быў мураваны палац (закладзены ў 1769, не збярогся), перад якім размяшчаўся авальны партэр. Папярочная алея на восі ўсход-захад падзяляе парк на 2 зоны. На поўдні ад палаца масіў ліп і таполяў, пасаджаных па рамбічнай планіровачнай сетцы. У тэраснай частцы парку, аформленай газонамі, шпалерамі, баскетамі, лабірынтам, фантанам, раслі ліпы, бэз персідскі (Syringa × persica), гартэнзія мяцёлчатая (Hydrangea paniculata) і інш. У вуглавых частках парку — штучныя вадаёмы, якія маюць правільную форму (квадрат, прамавугольнік, авал). Гаспадарчыя мураваныя будынкі ў стылі класіцызму. Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Кулагін А. М. Бачэйкаўскі парк // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1984. — Т. 1. — С. 318. — 727 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии Архівавана 10 сакавіка 2016.. — Мн., Ураджай, 1989. — С. 52—55, С. 247.
- Адамаў У. Бачэйкаўскі сад і палац // Віцебшчына. Т. 1. — Мн., 1925
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).