Балдук
Балдук | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 167,4[1] м |
Даўжыня | 2,05 км |
Шырыня | 0,7 км |
Плошча | 0,78 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 5 км |
Сярэдняя глыбіня | 39,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,245—0,270 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,6 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Балду́к (гун. Болдог — кочка) — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне р. Страча, за 33 км на паўночны захад ад Мядзела, у Балдуцкай групе азёр, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры, створанага ў 1972 г., каб зберагчы ўнікальны ўзгорыста-азёрны прыродны комплекс у Беларускім Паазер′і.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Плошча паверхні 0,78 км². Найбольшая глыбіня 39,7 м. Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 5 км. Аб’ём вады 11,89 млн. м³. Плошча вадазбору 1,6 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 25—30 м. Берагі зліваюцца са схіламі, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. Дзве ўпадзіны глыбінёй 38,1 м і 39,7 м, раздзеленыя 7-мятровым падняццем. Вада вызначаецца высокай мінералізацыяй (245—270 мг/л) і празрыстасцю. Расліннасць дасягае глыбіні 6—8 м. Упадае ручай з возера Балдучыца, выцякае ручай у раку Страча.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Минская область. Мядельский район: карта. Мядель: план. Нарочь: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі Пасейдон Архівавана 30 мая 2010.