Багалюбава (Уладзімірская вобласць)
Багалю́бава — гарадскі пасёлак у Расіі, ва Уладзімірскай вобласці, каля вусця ракі Нерлі. Былая рэзідэнцыя Андрэя Багалюбскага.
У пасёлку знаходзіцца чыгуначная станцыя Багалюбава .
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Багалюбава было заснавана ў 1158 годзе па распараджэнню князя Андрэя Багалюбскага. Княжацкая рэзідэнцыя была пабудавана ў 1158—1565.
У 1177 годзе рэзідэнцыя разрабавана разанскім князем Глебам, у 1230-я гады разбурана татарамі.
Выдатнасці
[правіць | правіць зыходнік]Часткова захаваліся земляныя валы, равы, ніжнія часткі сцен і слупоў белакаменных умацаванняў, рэшткі замка, цокальная частка храма Раства Багародзіцы (1158—65), на якой пастаўлена барочная ярусная царква (1751).
Галоўны сабор, надбрамная званіца і келлі пабудаваны ў 19 ст.
Цяпер Багалюбава ў складзе Уладзіміра-Суздальскага гісторыка-мастацкага і архітэктурнага музея-запаведніка. За 1,5 км ад Багалюбава — царква Пакрова на Нерлі.
-
Храм Раства Багародзіцы і Лесвічная вежа (з уключанымі рэшткамі замка Андрэя Багалюбскага)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Багалюбава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. С. 197.
- Воронин Н. Владимир. Боголюбово. Суздаль. Юрьев-Польской. 5 изд. М., 1983.
- Экземплярский А. В. Боголюбово, село // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багалюбава (Уладзімірская вобласць)