Асірыя (рымская правінцыя)
Асірыя (лац.: Assyria) — правінцыя Рымскай імперыі, размешчаная прыкладна на тэрыторыі сучаснага паўночнага Ірака.
Створана каля 116 года імператарам Траянам пасля паспяховага паходу супраць Парфіі. Аднак яго пераемнік Адрыян вывеў адтуль легіёны ў 118 годзе, але гэта не азначала канец рымскага валадарства ў гэтым рэгіёне. Раней гэта тэрыторыя была прадметам варожасці паміж Парфіяй і Арменіяй. Рым займаў гэту тэрыторыю нядоўгі час у 161—165 гадах і ў 194—199 гадах і толькі ў 230 годзе змог замацавацца. У правінцыі былі ўвесь час раскватараваны два легіёны для абароны ад парфянскага ўварвання і для забеспячэння стабільнасці. Правінцыя была страчана ў 363 годзе пры імператары Іавіяне пасля няўдалага персідскага паходу Юліяна і ганебнага міру, заключанага з мэтай бяспечнага адводу войска ў Канстанцінопаль.
Часткі правінцыі з поўначы на поўдзень: Мок (лац.: Moxoene), (лац.: Rehimene), Карчайк (лац.: Corduene), (лац.: Zabdicene і (лац.: Adiabene).
Гарады з поўначы на поўдзень: (лац.: Hiaspis), Цызра (лац.: Bezabde), (лац.: Sisara), Нісібіс (ці Нізіба) (лац.: Nisibis), Сінгара (лац.: Singara), Ніневія (лац.: Nineveh), Хатра (лац.: Hatra) і Ур (лац.: Ur).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- A. Maricq, La Province d’Assyrie créée par Trajan, Syria, 36, 1959.
- J. Teixidor, The Kingdom of Adiabene and Hatra, Berytus, 17, 1967—1968.
- C.S. Lightfoot, Trajan’s Parthian War and the Fourth Century Perspective, Journal of Roman Studies, 80, 1990.
- B. Isaac, The Limits of Empire, The Roman Army in the East, Oxford, 1992
- F. Millar, The Roman Near East, London, 1994, pp. 99-101 et 493—494
- M. Christol, L’Empire romain du III e, Paris, 2006.