Асвейская партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ
Асвейская партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Дыслакацыя | Асвейскі, Расонскі, Дрысенскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Асвейская партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года на базе асобнай групы партызанскіх атрадаў, якая ўваходзіла ў брыгаду «За Савецкую Беларусь» (пазней партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Асвейскага, Расонскага і Дрысенскага раёнаў. У снежні 1943 года брыгада (1169 чалавек) пасля баёў з карнікамі выйшла ў савецкі тыл (без атрада імя Арджанікідзэ), дзе 2-гі атрад імя Фрунзэ і атрад імя Жданава былі расфарміраваны. У лютым 1944 года брыгада (206 чалавек) зноў прыбыла ў Асвейскі раён. 13 ліпеня 1944 года брыгада (345 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Захараву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры брыгады
[правіць | правіць зыходнік]- І. К. Захараў;
- М. М. Кузьмін.
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- В. П. Уладзіміраў (загінуў);
- А. І. Сяргушка;
- А. А. Бохан.
Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- А. Д. Мядзведзеў;
- А. І. Трафімаў;
- Ц. Ф. Радзіёнаў;
- Г. Ахмедзяраў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Разам з партызанскімі брыгадамі Дрысенскай (пазней 1-я Дрысенская) і За Савецкую Беларусь партызаны правялі аперацыю па разгрому нямецкіх гарнізонаў на чыгуначных станцыях Боркавічы і Дрыса, разграмілі гарнізоны ў вёсках Вецслабада, Ксяверына Латвійскай ССР, Каханавічы, Кабылінцы Асвейскага раёна, Глямбочына Себежскага раёна Калінінскай вобласці, Саўчонкі і Балотнікі (красавік 1943 года) Дрысенскага раёна. Вялі баі з карнікамі ў лютым — сакавіку, лістападзе — снежні 1943 года, сакавіку — маі 1944 года. У аперацыі «рэйкавая вайна» на ўчастках Дрыса — Марцінава, Маразы — Паноры, Дрыса — Бігосава падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У ноч на 8 ліпеня 1944 года з баямі захапілі бальшак Полацк — Асвея каля вёсак Маскалёнкі — Стралкі і не давалі магчымасці ворагу адступаць.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1964 годзе ў вёсцы Марачкова Расонскага раёна ў гонар брыгады насыпаны курган, пастаўлены абеліск, у 1962 годе ў горадзе Верхнядзвінск і ў 1975 годзе ў гарадскім пасёлку Асвея ў гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ створаны ў красавіку 1942 года з удзельнікаў Асвейскага партыйна-патрыятычнага падполля і Прошкаўскага камсамольска-маладзёжнага падполля
- ↑ створаны ў ліпені 1942 года, да кастрычніка імя Жданава; названы ў гонар камандзіра атрада У. У Сіманіцкага, які загінуў
- ↑ створаны ў ліпені 1942 года
- ↑ створаны ў верасні 1942 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.