Перайсці да зместу

Антон Казіміравіч Баранцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Казіміравіч Баранцэвіч
Дата нараджэння 30 студзеня 1837(1837-01-30)
Месца нараджэння в. Кірклішкі, Ашмянскі павет, Віленская губерня
Дата смерці 26 студзеня 1918(1918-01-26) (80 гадоў)
Месца смерці Львоў
Месца пахавання
Грамадзянства
Званне маёр
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антон Казіміравіч Баранцэвіч (30 студзеня 1837, в. Кірклішкі, Ашмянскі павет (Расійская імперыя) — 26 студзеня 1918, Львоў) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў у Гродзенскай губерні[1].

Нарадзіўся 30 студзеня 1837 года ў в. Кірклішкі Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1853 года — ў войску, падпаручнік, належаў да рэвалюцыйнай арганізацыі. У красавіку 1863 года ўзначаліў падраздзяленне ў галоўным паўстанцкім атрадзе Гродзенскай губерні, затым асобны атрад. Паплечнік В. Урублеўскага. Са студзеня 1864 года — у эміграцыі. Аўтар успамінаў «Апошнія дні коннага літоўскага атрада» (1903)[1]. Памёр 26 студзеня 1918 года ў Львове.

Зноскі

  1. а б Баранцевич Антон Казимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.