Антон Антонавіч Ляшчынскі
Appearance
Антон Антонавіч Ляшчынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1962[1] (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | графік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Антон Антонавіч Ляшчынскі (нар. 27 ліпеня 1962, в. Суворава, Паўладарская вобласць, Казахстан) — беларускі мастак-графік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 27 ліпеня 1962 года ў вёсцы Суворава Паўладарскай вобласці Казахстана. Скончыў у 1988 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1988 года. З 1990 года выкладае ў Гродзенскім універсітэце[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў станковай графіцы (манатыпія, гуаш). Асноўныя творы: лісты «Паміж небам і зямлёй», «Ноч», «Вечар», «Перад навальніцай», «Партрэт жонкі», «Востраў мары», «Дзейства», «Бясконцасць»; цыклы «Акт» і «Рухомае ў рухомым»[2].
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б в г Ляшчынскі Антон Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ляшчынскі Антон Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Антон Антонавіч Ляшчынскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»