Перайсці да зместу

Ангрбода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ангрбода
Пол жанчына[1]
Дзеці Фенрыр[1], Ёрмунганд[1], Хель[2][3] і Хель[1]
Ангрбода (на заднім плане) і яе дзеці: Ёрмунганд, Фенрыр і Хель. Эміль Доплер, 1905

Ангрбода, або Ангербода (стар.-сканд.: Angrboða, літаральна: Тая, што прыносіць гора) — у германа-скандынаўскай міфалогіі волатка, якая нарадзіла ад Локі траіх дзяцей.

Паводле адных паданняў, Ангрбода жыла ў Жалезным лесе, згодна з іншымі (Бачанне Гюльві) яна была з Ётунхейма. Ад Локі ў яе з’явіліся на свет воўк Фенрыр, змей Ёрмунганд (Miðgarðsormr) і дзяўчынка Хель. Таксама лічыцца маці чатырохвокага сабаку Гарма[4]. Калі Одзін даведаўся аб дзецях Локі, ён адправіў Тора забраць іх у Асгард, каб асабіста вырашыць іх лёс.

У далейшых апавяданнях Ангрбода не згадваецца.

У Старэйшай Эдзе адносна яе ёсць такія радкі:

Сядзела старая
ў жалезным лесе
і спарадзіла там
Фенрыра род.

Зноскі