Анатоль Кірылавіч Цітоў
Анатоль Кірылавіч Цітоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 2021[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геральдыст, гісторык |
Навуковая сфера | геральдыка[3], сфрагістыка[3] і гісторыя[3] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у |
Анатоль Кірылавіч Цітоў (27 лістапада 1947, Дрэздэн, Германія[4] — 5 студзеня 2021, Мінск) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1975 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1975—1983 гадах навуковы супрацоўнік, старэйшы палеограф Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР у Мінску. У 1983—1994 гадах выкладчык Мінскага інстытута культуры. У 1994—1998 гадах старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута справаводства і архіўнай справы. У 1989—2002 гадах выкладчык Гуманітарна-эканамічнага ўніверсітэта, выкладчык БДУ[5].
Член геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы член Усерасійскага геральдычнага таварыства. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[5].
На пачатку 1990-х уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савета Беларусі, якая распрацавала эталоны выкарыстання бела-чырвона-белага сцяга.
Памёр 5 студзеня 2021 года, пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шматлікіх кніг, навуковых прац па геральдыцы, генеалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі.
- Гербы беларускііх гарадоў. Мінск, 1983;
- Гарадская геральдыка Беларусі. Мінск, 1989;
- Наш сімвал — Пагоня. Мінск, 1993;
- Пячаткі старажытнай Беларусі. Мінск, 1993;
- Вольныя беларускія месты. Мінск, 1996;
- Метадычныя парады па апісанню помнікаў сфрагістыкі для архіваў і музеяў. Мінск, 1997;
- Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). Мінск, 1998;
- Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. Мінск, 1999;
- Менск — места майстроў: Рамесныя цэхі XVI—XVIII стст. Мінск, 2002;
- Геральдыка Беларусі. Мінск, 2010.
- Краіна майстроў (рамесныя цэхі Беларусі: 16 — канец 18 ст.) Мінск, 2013;
- Гербоўнік беларускіх гарадоў (16 — пачатак 20 ст.) Мінск, 2015;
- Шляхамі Францыска Скарыны. Мінск, 2016;
- Зэгармістры Беларусі. Мінск, 2017;
Зноскі
- ↑ https://www.svaboda.org/a/31037551.html
- ↑ Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ а б Марозаў 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЦІТОЎ Анатоль Кірылавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Цітоў Анатоль Кірылавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 728. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Цітоў: «У мяне ў генах закладзена імкненне да ведання мінулага» // «Радыё Свабода», 15 мая 2007.
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Дрэздэне
- Памерлі 5 студзеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута
- Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Архівісты Беларусі
- Геральдысты Беларусі