Перайсці да зместу

Алі Хасан аль-Маджыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алі Хасан аль-Маджыд
араб. علي حسن المجيد‎‎
Дата нараджэння 30 лістапада 1941(1941-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 2010(2010-01-25)[1][2] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Партыя
Род дзейнасці палітык, афіцэр, ваенны злачынец
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алі Хасан Абд аль-Маджыд ат-Тыкрыці (30 лістапада 194125 студзеня 2010) — іракскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, міністр абароны Ірака ў гады праўлення Садама Хусейна, яго стрыечны брат. У заходняй прэсе быў вядомы як Хімічны Алі (англ.: Chemical Ali). Прысуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне за дачыненне да праграмы Анфаль (знішчэнне курдскага насельніцтва).

Паводле афіцыйнай версіі, Алі аль-Маджыд нарадзіўся ў 1941 г. у Тыкрыце, але дакладная дата яго нараджэння не ўстаноўлена. Як і яго стрыечны брат, ён належаў да племя Абу Насір і рос у беднай сям’і. Ён працаваў на матацыкле кур’ерам і кіроўцам у іракскай арміі да таго часу, пакуль партыя Баас не захапіла ўладу ў 1968 годзе[3].

Абапіраючыся на падтрымку стрыечнага брата, Алі аль-Маджыд хутка падымаўся па кар’ернай лесвіцы. Пасля ўступлення ў партыю ён спачатку стаў памочнікам міністра абароны Ірака Хамадзі Шыхаба, затым кіраўніком урада ў бюро бяспекі. У 1979 годзе Садам Хусейн уступіў на пасаду прэзідэнта краіны і Алі Хасан стаў адным з яго бліжэйшых ваенных саветнікаў.

29 сакавіка 1987 ён прызначаны генеральным сакратаром Паўночнага бюро партыі Баас з цэнтрам у Кіркуку, і ў яго руках была ўлада над элітнымі першым і пятым карпусамі іракскай арміі, дыслакаванымі адпаведна ў гарадах Кіркук і Эрбіль, а таксама Галоўным упраўленнем бяспекі і Галоўным упраўленнем ваеннай разаведкі. Фактычна аль-Маджыд стаў намеснікам Садама Хусейна на поўначы краіны. У дакладзе Human Rights Watch «Генацыд у Іраку» прыводзяцца два дакументы, якія вызначаюць асаблівыя паўнамоцтвы Алі. Дзякуючы гэтаму ён правёў кампанію «Анфаль» і шэраг іншых ваенных аперацый супраць курдскіх сераратыстаў, выкарыстоўваючы ўсе ўзброеныя сілы і ўсе часці спецыяльнага прызначэння, якія былі дыслакаваны на поўначы краіны[4].

Вельмі хутка ваенныя аперацыі ператварыліся ў ці ледзь не мэтанакіраванае знішчэнне курдскага насельніцтва. Перыядычна падчас такіх мерапрыемстваў ужывалася хімічная зброя, за што заходнія СМІ ахрысцілі палітыка «Хімічны Алі».

У гады вайны ў Персідскім заліве ўзначаліў мухафазу Кувейт, створаную на месцы Каралеўства Кувейт. Ён пераназваў захопленую тэрыторыю ў новую правінцыю Ірака — Садамію. У верасні Аль-Маджыд прыняў указ, па якім усе будынкі з эмблемай або карцінамі кувейцкага эміра павінны быць спалены, а ўладальнікі арыштаваны. Жыхарам забаранілі насіць і адрошчваць бароды[5]. Пасля паражэння тут іракскіх войск у Іраку адбылася хваля паўстанняў шыітаў і курдаў, жорстка падушаных пад кіраўніцтвам аль-Маджыда.

У лістападзе 1990 г. ён быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў. У 19911995 гадах — міністр абароны, член Савета рэвалюцыйнага камандавання, узначальваў мясцовы райкам партыі. Хімічны Алі страціў пасаду міністра абароны, пасля таго як Садам даведаўся, што той займаўся незаконнай кантрабандай збожжа ў Іран. У снежні 1998 года, аднак, ён быў прызначаны камандзірам паўднёвых раёнаў Ірака.

Незадоўга да амерыканскай агрэсіі супраць Ірака Садам прызначыў стрыечнага брата камандаваць Паўднёвай ваеннай акругай. Падчас апошняй вайны Алі некаторы час кіраваў абаронай горада Басры. Кіраваў досыць паспяхова — прынамсі, брытанцы не маглі ўзяць Басру некалькі тыдняў. Акрамя таго, Аль-Маджыд прадухіліў паўстанне шыітаў, на якое ў пачатку аперацыі супраць Садама Хусейна вельмі разлічвалі амерыканцы.

Паводле некаторых звестак, Аль-Маджыд камандаваў атрадамі партызан на поўдні Ірака пасля поўнай акупацыі краіны, аднак у жніўні Алі Хасан быў злоўлены[6].

Над палітыкам пачалося зацяжное следства па справе аб яго злачынствах. Усяго было вынесена чатыры смяротных прысуда, апошні з якіх у студзені 2010. У панядзелак 25 студзеня 2010 года Алі Хасан аль-Маджыд быў павешаны ў Багдадскай турме. Пахаваны ў родным паселішчы Садама Хусейна Аль-Аўджа недалёка ад яго магілы[7].

Недастверныя паведамленні аб гібелі

[правіць | правіць зыходнік]

Па сцвярджэнні брытанскага камандавання, у 9.30 раніцы 4 красавіка 2003 года падчас абстрэлу Басры па доме аль-Маджыда была нанесена серыя ўдараў ракетамі з лазерным навядзеннем, а сам ён загінуў. 7 красавіка паведамлялася таксама, што было знойдзена цела генерала[8], аднак ніякіх доказаў гібелі Алі прадстаўлена не было. Пазней медсястра адной з бальніц Багдада прызналася, што аль-Маджыд знаходзіцца ў шпіталі, дзе жартуе з персаналам. Потым ён збег з бальніцы. Пазней сталі прыходзіць паведамленні і аб палоне Алі аль-Маджыда. Першапачаткова аб захопе Аль-Маджыда паведамлялася ўжо ў красавіку 2003 пасля бамбардзіроўкі яго дома ў Басры. Аднак, гэтая інфармацыя так і не пацвердзілася. Зрэшты, генерал даволі хутка зразумеў, што супраціўляцца войскам кааліцыі іракцы доўга не змогуць і палічыў за лепшае знікнуць, імітаваўшы ўласную гібель. Неўзабаве пасля паведамлення аб гібелі Аль-Маджыда з’явіліся сведкі, якія сцвярджалі, што бачылі яго цалкам жывым і здаровым. Амерыканцы, у сваю чаргу, заяўлялі, што ўпэўненыя ў гібелі «Хімічнага Алі» на 99%, аднак пошукаў генерала не спынялі[6].

Зноскі

  1. 'Chemical Ali' executed in Iraq after Halabja ruling // BBC News — 2010.
  2. Ali Hasan al-Majid // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Patrick Cockburn (2007-06-25). "Chemical Ali: The end of an overlord". The Independent. Архівавана з арыгінала 2008-07-08. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2008. Праверана 3 лістапада 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2008. Праверана 3 лістапада 2020.
  4. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2008. Праверана 5 лютага 2008.
  5. Butcher Ali one of Iraq’s 'dirty dozen'
  6. а б Двоюродный брат Саддама Хусейна скоро будет казнен. Эхо Москвы (29 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 12 жніўня 2010.
  7. Вести.Ru: Химический Али похоронен рядом с Саддамом Хусейном
  8. Газета.Ru — Труп „Химического Али“ найден британцами в Басре Архівавана 11 студзеня 2012.