Аляксей Андрэевіч Навойчык
Нарадзіўся |
10 красавіка 2001 (23 гады) Гродна, Беларусь |
||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы абаронца | ||||||||||||
Драфт НБА | не задрафтаваны, 2023 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Аляксей Андрэевіч Навойчык (нар. 10 красавіка 2001, Гродна, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Сын баскетбалісткі і трэнера Валянціны Навойчык, брат баскетбаліста Андрэя Навойчыка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першы трэнер — Валянціна Пятроўна Навойчык[1]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага.
З 2017 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду. У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)[2].
Выступаў за юнацкую (2016—2017), юніёрскую (2018—2019) і моладзевую (2020—2021) зборную Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[3], у складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 — сярэбраны медаль I гульняў краін СНД-2021 у Казані[4].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2015—2016 — РДВАР (Мінск)
- 2016—2017 — Прынёманне-ГрДУ (Гродна)
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск-2
- 2019—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2020—2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2023 — Мінск (рэзервовая каманда)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі (1): 2020/2021.
Зноскі
- ↑ СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год. Сборная команда – стажёрский состав (постоянный)
- ↑ БК «ШАХТЁР» – БАЗОВАЯ КОМАНДА МУЖСКОЙ НАЦКОМАНДЫ 3Х3
- ↑ МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!
- ↑ Белорусские баскетболисты завоевали серебро на Играх стран СНГ в Казани