Аляксандр Іванавіч Слабада
Аляксандр Іванавіч Слабада | |
---|---|
Нараджэнне |
27 жніўня 1920 |
Смерць | 14 лістапада 2022 (102 гады) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Іванавіч Слабада (27 жніўня 1920, Дубровы Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 14 лістапада 2022) — беларускі палітык. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 жніўня 1920 года ў в. Дубровы.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1937 годзе трактарыстам. У верасні 1940 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Прыволжскай ваеннай акрузе чырвонаармейцам 27-га асобнага разведбатальёна 53-й стралковай дывізіі. У 1941—1944 гадах у складзе воінскай часці ў якасці памочніка камандзіра ўзвода ўдзельнічаў у баях на Заходнім і Калінінскім франтах. Быў паранены.
У 1944—1946 гадах — сакратар Гомельскага абкама камсамола, у 1946—1948 гадах — слухач Вышэйшай партыйнай школы, у 1948—1952 гадах — сакратар Бабруйскага абкама камсамола.
З 1952 года — 2-гі сакратар Слуцкага райкама КПБ, старшыня райвыканкама. З 1961 года — сакратар Любанскага РК КПБ, з 1970 года — намеснік старшыні Камітэта народнага кантролю БССР.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе за высокія паказчыкі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-склікання. Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1966—1971 гадах.
Памёр 14 лістапада 2022 года[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
- ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга — двойчы
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ганаровы грамадзянін Любані
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слабада Аляксандр Іванавіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. А. Ф. Бубала; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2000. — Кн. 2. — С. 233—234.
- Слобода Александр Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўка, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 472.
- Слобода Александр Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 304.
- Слобода Александр Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 204.
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне
- Памерлі 14 лістапада
- Памерлі ў 2022 годзе
- Члены КПСС
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
- Кандыдаты ў члены ЦК КПБ
- Ганаровыя грамадзяне Любані
- Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці
- Стагадовыя доўгажыхары