Адміністрацыйны падзел Грэцыі
Адміністрацыйны падзел Грэцыі — сучасны падзел Грэцыі сфарміраваны па Праграме Калікратыса[1] і дзейнічае з 1 студзеня 2011 года. Паводле гэтага падзелу Грэцыя адміністрацыйна складаецца з 7 дэцэнтралізаваных адміністрацый, 13 перыферый і 325 муніцыпалітэтаў. Перыферыі і муніцыпалітэты маюць поўнае самакіраванне. Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары вызваляецца ад гэтых рэформаў і захоўвае свае інстытуты паводле «Статутнай Хартыі Святой Гары Афонскай» 1924 года.
Ніжэйшай формай арганізацыі мясцовага самакіравання з'яўляецца муніцыпалітэт. Мэр і гарадскі савет выбіраюцца на пяць гадоў усеагульным галасаваннем. Муніцыпалітэты падзелены на аддзелы, а яны ў сваю чаргу на абшчыны. Апошнія маюць уласныя саветы.
Арганізацыяй мясцовага самакіравання другога ўзроўню з'яўляецца перыферыя, якая адпавядае вялікай геаграфічнай вобласці. Перыферыярх і савет выбіраюцца на пяць гадоў усеагульным галасаваннем. Перыферыі падзелены на аддзелы, якія як правіла супадаюць з номамі. Аддзелы кіруюцца ўласнымі віцэ-перыферыярхамі, якіх выбіраюць разам з перыферыярхам.
Дэцэнтралізаваныя адміністрацыі не з'яўляюцца органамі самакіравання, а служаць мэтам дэцэнтралізацыі кіравання краінай. Складаюцца з ад 1 да 3 перыферый і кіруюцца генеральным сакратаром, які прызначаецца ўрадам Грэцыі і прымае ўсе рашэнні, а таксама саветам, у які ўваходзяць усе перыферыярхі і прадстаўнікі муніцыпалітэтаў і які выконвае дарадчую ролю.
Дэцэнтралізаваныя адміністрацыі
[правіць | правіць зыходнік]№ | Дэцэнтралізаваная адміністрацыя | Адм. цэнтр | Перыферыі | Плошча, км² |
Насельніцтва, чал. (2011)[2] |
Шчыльнасць, чал./км² |
Карта | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Атыкі | Афіны | Атыка | 3808 | 3 827 624 | 1005,15 | ||
2 | Македоніі і Фракіі | Салонікі | Цэнтральная Македонія, Усходняя Македонія і Фракія | 32 968 | 2 490 051 | 75,53 | ||
3 | Эпіра і Заходняй Македоніі | Яніна | Эпір, Заходняя Македонія | 18 654 | 620 545 | 33,27 | ||
4 | Фесаліі і Цэнтральнай Грэцыі | Ларыса | Фесалія, Цэнтральная Грэцыя | 29 586 | 1 280 152 | 43,27 | ||
5 | Пелапанеса, Заходняй Грэцыі і Іоніі | Патры | Пелапанес, Заходняя Грэцыя, Іанічныя астравы | 29 147 | 1 465 554 | 50,28 | ||
6 | Эгейскіх астравоў | Пірэй | Паўночныя Эгейскія астравы, Паўднёвыя Эгейскія астравы | 9 122 | 508 206 | 55,71 | ||
7 | Крыта | Іракліён | Крыт | 8 336 | 623 065 | 74,74 | ||
Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары мае асобы статус і ўласны візавы рэжым. | 336 | |||||||
Усяго | 131 957 | 10 815 197 | 81,96 |
Зноскі
- ↑ Закон 3852/2010
- ↑ Announcement of the demographic and social characteristics of the Resident Population of Greece according to the 2011 Population - Housing Census. (PDF)(недаступная спасылка). Piraeus: Hellenic Statistical Authority (23 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2013. Праверана 24 August 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адміністрацыйны падзел Грэцыі