Адам Герасімавіч Русак
Адам Герасімавіч Русак | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 мая 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 1987 (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Адам Герасімавіч Русак (24 мая 1904, в. Пясочнае каля Капыля — 21 сакавіка 1987) — беларускі паэт-песеннік. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930) і Ленінградскую кансерваторыю (1934). Быў салістам аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра, Белдзяржфілармоніі.
У сярэдзіне 1950-х гадоў пераехаў з сям’ёй у Дом гарсавета[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1939 года[2].
Памёр 21 сакавіка 1987 года ў Мінску. Пахаваны ў вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1927 года. У 1946 годзе выйшаў зборнік паэзіі «На родных палетках». Таксама аўтар зборнікаў вершаў «Песні і вершы» (1951), «Толькі з табою» (1960), «Звонкія крыніцы» (1965), «Выбранае» (1972), «Закрасуйся, Неман» (1978), «Песні на словы А. Русака» (1980), «Засцілайце сталы» (1984). Надрукаваў некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей: «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю урок» (1980), «Дружбакі» (1987).
На тэксты вершаў А. Русака напісана каля 300 песень. З іх найбольш вядомымі сталі песні: «Бывайце здаровы», «Лясная песня», «Толькі з табою», «Не шукай», «Не за вочы чорныя», «Як правёў мяне Цімох».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Марый Яўгенаўнай Русак, якая была маладзейшай за яго на 19 гадоў. Марыя скончыла Ленінградскі педінстытут і ўслед за мужам пераехала з Ленінграда ў Мінск. Тут яна скончыла курсы кройкі і шыцця, днём выкладала ў школе рускую мову і літаратуру, а ўвечар шыла на заказ і для сям’і. Каб дапамагаць мужу, вывучыла беларускую мову, рабіла карэктуру рукапісаў, друкавала тэксты на трафейнай нямецкай машынцы. Падрыхтавала да выдання зборнік яго вершаў[1].
У шлюбе з Марый меў двух дачок: Наталлю і Людмілу. Наталля жыве ў Маскве, працуе музычным рэдактарам на радыё[1].
Зноскі
- ↑ а б в Дом горсовета: «Шесть утра, а сосед на рояле играет. И так каждый день» 27 июня 2018 Архівавана 6 жніўня 2019.
- ↑ а б Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарэлік Л. М. Русак Адам Герасімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 454. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Руса́к Адам Герасімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 629. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 20 фактаў пра паэта, які ў год сьмерці Сталіна склаў паэму пра гібель чорта-тырана // сайт «Радыё Свабода» 24 траўня 2019
- Алена КЛІМОВІЧ «Ваш дружбак, Адам Русак» // СБ. Беларусь сегодня
- Адам Русак. 115 гадоў з дня нараджэння Архівавана 18 лютага 2023. // Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка
- Нарадзіліся 24 мая
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Пясочным
- Памерлі 21 сакавіка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Капыльскім раёне
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Постаці Міхайлаўскага тэатра
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Паэты Беларусі
- Паэты-песеннікі СССР
- Паэты-песеннікі Беларусі
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі