Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе
Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фаіз Сарадж | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Salah Eddine al-Namroush[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 лютага 1959 (65 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Гады службы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе (араб. عبد الحميد الدبيبة; нар. 1958, Місурата, Каралеўства Лівія) — лівійскі палітык і бізнесмен. Быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам Лівіі. Шэраг СМІ называюць яго пра-эрдаганскім палітыкам, які мае блізкія адносіны з Турцыяй[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1958 годзе ў горадзе Місурата. Атрымаў ступень магістра інжынерных навук у Канадзе. Быў менеджэрам футбольнага клуба «Аль-Аль-Ітыхад» і старшынёй савета дырэктараў Лівійскай холдынгавай кампаніі па развіцці і інвестыцый (LEDCO)[2].
У 2020 годзе Дбэйбе заснаваў рух «Лівія аль-Мустакбал» (Будучыня Лівіі)[2].
5 лютага 2021 года быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам краіны на Форуме палітычнага дыялогу Лівіі[3]. Дбэйбе балатаваўся разам з Махамедам аль-Манфі ў якасці прэзідэнта і Мусам аль-Кані і Абдалой аль-Лафі ў якасці віцэ-прэзідэнтаў. У той жа час ён сутыкнуўся з абвінавачваннямі ў спробах падкупіць некаторых дэлегатаў форума праз свайго стрыечнага брата, багатага бізнесмена Алі аль-Дбэйбе[4]. Яго спіс атрымаў 39 галасоў, што на пяць больш, чым у Агілы Салех Іса і Фатхі Башагі[5]. Апошні быў успрыняты як прыхільнік ЗША, але амерыканскі пасол адмаўляў любыя спробы паўплываць на выбарчы працэс[6].
15 сакавіка афіцыйна заняў пасаду прэм’ер-міністра[1].
У верасні 2021 года парламент прагаласаваў за вынясенне недаверу ўраду Абдэля Хаміда Дбэйбы.
10 лютага 2022 года на палітыка быў здзейснены замах. Невядомыя абстралялі яго аўтамабіль, калі Дбэйбе вяртаўся дадому[7]. У той жа дзень Палата прадстаўнікоў прызначыла Фатхі Башагу прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[8].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Мае шасцярых дзяцей[1].
Зноскі
- ↑ а б в На форуме в Швейцарии избрали премьера и Президентский совет Ливии . ТАСС (5 лютага 2021). Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ а б Profile of Libya's new executive authority heads Anadolu Agency, February 6 2021
- ↑ UN-led Libya forum selects new interim government Al-Jazeera. February 5, 2021.
- ↑ Abdul Hmaid al-Dabaiba: All Libyans respect Ali al-Dabaiba, and bribes are not among our morals (In Arabic) November 16, 2020.
- ↑ BREAKING: New unified Libyan government selected by LPDF in Geneva Zaptia, S. Libya Herald. February 5, 2021
- ↑ Sami Zaptia. U.S denies attempting to influence LPDF process . Libya Herald (4 лютага 2021). Праверана 5 February 2021.
- ↑ В Ливии совершено покушение на премьер-министра
- ↑ "Libya rifts deepen as new PM named, incumbent refuses to yield". Reuters. 10 February 2022. Праверана 10 February 2022.