Перайсці да зместу

Ісак II Ангел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісак II Ангел
грэч. Ισαάκιος Β’ Άγγελος
Пячатка Ісака II Ангела
Пячатка Ісака II Ангела
Візантыйскі імператар
12 верасня 1185 — 8 красавіка 1195
Сумесна з Аляксей IV (1203 — 1204)
Папярэднік Андронік I Камнін
Пераемнік Аляксей III Ангел
Візантыйскі імператар
1 жніўня 1203 — 25 студзеня 1204
Папярэднік Аляксей III Ангел
Пераемнік Аляксей V Дука Мурзуфл

Нараджэнне 1155[1][2][…]
Смерць 28 студзеня 1204
Род Ангелы (заснавальнік)
Бацька Андронік Дука Ангел[d][3]
Маці Ефрасіння Ангеліна[d][3]
Жонка Ірына Палеалог[d][3] і Маргіт Венгерская[d][3][4]
Дзеці Ірына Ангеліна[3], Раманава[d], Іаан Ангел Сірмійскі[d][5], Мануіл Ангел[d] і Аляксей IV Ангел[6]
Веравызнанне Праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісак II Ангел (грэч. Ισαάκιος Β’ Άγγελος; каля 1156 — студзень 1204) — візантыйскі імператар у 11851195 і 12031204 гадах. Стаў першым прадстаўніком дынастыі Ангелаў, якая кіравала краінай 19 гадоў.

Прыйшоўшы да ўлады на хвалі незадаволенасці палітыкай Андроніка I Камніна, ён так і не змог захаваць імперыю ў былых межах. Дэспат Кіпра Ісак Камнін разбіў яго флот, балгарскія браты Асені арганізавалі паўстанне, падчас якога пад бокам Візантыі ўзнікла Другое Балгарскае царства, а сербскі жупан Стэфан Неманя абвясціў сябе незалежным кіраўніком. Краіна калацілася ад пастаянных паўстанняў і мяцяжоў супраць новага басілеўса[7].

Ісак паспеў праславіцца сваёй жорсткасцю і цягай да раскошы, і ў выніку быў зрынуты і аслеплены прыхільнікамі ўласнага брата — Аляксея[8]. Толькі ў 1203 годзе пры дапамозе крыжакоў былы кіраўнік са сваім сынам ізноў занялі адняты прастол, але ненадоўга. Праз некалькі месяцаў пасля іх звяржэння Канстанцінопаль быў захоплены лацінянамі, а Візантыйская імперыя распалася на некалькі незалежных дзяржаў.

Зноскі