Інстытут газу НАН Украіны
Выгляд
Інстытут газу Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | The Gas Institute of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1949 |
Дырэктар | Генадзь Віліоравіч Жук |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 03113 Кіеў, Дзегцяроўская вул., 39 |
Сайт | gas-inst.org.ua |
Інстытут газу НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне прыкладной тэорыі гарэння, цеплаабмену, газадынамікі, тэрмахіміі, тэрмадынамікі, кінетыкі і іншых навуковых напрамкаў у спалучэнні з прыкладнымі даследаваннямі, накіраванымі на распрацоўку тэхналогій і абсталявання для рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання прыроднага газу і іншых відаў паліва ў прамысловасці, энергетыцы, на транспарце, у камунальнай цеплаэнергетыцы. Створаны ў 1949 годзе як Інстытут выкарыстання газу ў камунальнай гаспадарцы і прамысловасці АН УССР, пад сучаснай назвай — з 1963.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел тэрмахімічных працэсаў і нанатэхналогій
- Аддзел тэхналогіі альтэрнатыўны паліў
- Аддзел газавых тэхналогій
- Аддзел абароны атмасфернага паветра ад забруджвання
- Лабараторыя абыходжання з небяспечнымі рэчывамі і адходамі
- Аддзел высокатэмпературнага цепламасаабмену
- Аддзел тэрмічных гетэрагенных працэсаў
- Аддзел праблем прамысловай цеплатэхнікі
- Аддзел плазменных працэсаў і тэхналогій
- Цэнтр вадародных тэхналогій