Ільхан
Выгляд
Ільхан — тытул вышэйшых кіраўнікоў у цюркскіх і мангольскіх народаў. Упершыню сустракаецца ў крыніцах як тытул Бумына, заснавальніка Цюркскага каганата (552). Найбольш вядомыя носьбіты — мангольскія кіраўнікі дзяржавы Хулагуідаў на Сярэднім Усходзе (XIII—XIV стст.).
Тытул утвораны з цюркскіх слоў эль/іль («народ») + хан і літаральна азначае «кіраўнік народаў»[1][2]. Больш дакладнае значэнне залежыць ад разумення тэрміна эль/іль, які па-рознаму тлумачыцца рознымі даследчыкамі.
Зноскі
- ↑ Гумилёв Л. Н. Древние тюрки. — СПб., 2002. — С. 113—115.
- ↑ Фёдоров-Давыдов Г. А. Общественный строй Золотой Орды. — М., 1973. — С. 44—45.