Ігар Іванавіч Есьман
Ігар Іванавіч Есьман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 2020 (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у |
Ігар Іванавіч Е́сьман (нар. 1 мая 1932, Мінск — 14 сакавіка 2020) — беларускі архітэктар, дызайнер, вынаходнік. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (Маскоўскае аддзяленне), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (з 2005). Муж Ларысы Аляксандраўны Есьман.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька, Іван Есьман, прафесійны будаўнік[1]. Дзяцінства правёў у Грушаўцы[2]. Пасля сямі класаў дзядзька адвёў яго да мастака Валянціна Волкава, які, паглядзеўшы малюнкі, параіў паступаць у мастацкае вучылішча. Але ўступныя экзамены ў вучылішча ў той час ужо скончыліся, таму быў выбраны Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[1]. У 1959 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ (выкладчыкі Г. У. Заборскі, В. М. Волчак, Я. А. Печкін).
У 1959 годзе працаваў на камбінаце «Мінгандальмантаж». У 1959—1960 у Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. Тэарэтычная праца ў архітэктуры яго не прыцягвала, таму ў 1960 годзе ён перайшоў у інстытут «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў (1960—1988), з 1989 кіраўнік майстэрні (1988—1995), дырэктар Творчай майстэрні (1992—1995)). З 2007 года ў ЗТАА «Мэта-Інтэрнэшнл».
Член Саюза архітэктараў БССР з 1962 года. Быў членам камісій пры СА БССР па праектаванні жылых, грамадскіх будынкаў, мэблі, членам рэвізійнай камісіі.
З 1995 года на пенсіі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы: у Мінску — вытворчы корпус і выставачная зала Інстытута тэхнічнай эстэтыкі па вул. Жданава (1964), вучэбныя карпусы інстытута замежных моў (1962—1965, у сааўт. з Н. І. Шпігельманам), 214-кватэрны жылы дом па Магілёўскай шашы і 160-кватэрны жылы дом па вул. Рэспубліканскай на Юбілейнай плошча (1965—1966[3] або 1968—1972[4]), актавы і спартыўны залы Інстытута народнай гаспадаркі (1964—1965, пабудаваны ў 1966)[3], дзіцячыя дашкольныя ўстановы (1965-66)[4], комплекс адміністрацыйных будынкаў з залай пасяджэнняў па вул. Някрасава (1968)[3], вяслярная станцыя на Заслаўскім вадасховішчы[4], дзіцячыя яслі-сад № 351 на 320 месцаў у мікрараёне Серабранка-6 (1970), комплекс інтэрнатаў з блокамі абслугоўвання Інстытута народнай гаспадаркі па Веласіпедным завулку (1972[3] або 1970—1983[4]), навучальны корпус Мінскага педагагічнага інстытута (1973), галоўны вучэбны корпус (1981, у сааўтарстве з В. І. Анікіным, інжынеры Левін, Д. З. Янко[4]), тры інтэрнаты умяшчальнасцю па 1100 месцаў і блок абслугоўвання студэнтаў (1979—1986, у сааўт. з І. Камышан) архітэктурна-будаўнічага факультэта БПІ, турысцкая гасцініца на 630 месцаў па вул. Прытыцкага (1980), Станцыя метро «Пушкінская» (1988, у сааўт. з І. С. Камышан, А. Харковай[4]), помнік Б. Акрэсціну і лётчыкам, што загінулі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, размешчаны на тэрыторыі школы № 65 ў мікрараёне па вул. В. Харужай (скульптар В. Палійчук) і інш[3].
Вынаходствы ў вобласці дызайна: завеса (сумесна з А. К. Глебам). Гэтае вынаходства ганаравана залатымі медалямі на выстаўках у Жэневе (1994), Бруселі (1995) і ў Франкфурт-на-Майне (1996); «Рассоўны трансфармуемы стол Есьмана-Глеба»[4].
Не рэалізаваныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- Індывідуальны жылы дом па вул. Кірава (1965).
- Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва Мінскага педагагічнага інстытута (1982).
- Праектная прапанова па будаўніцтве Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па праспекце Ф. Скарыны (1985).
- Бібліятэка Беларускага політэхнічнага інстытута (у сааўт. з В. І. Анікіным).
- Офіс фірмы «Хінг-Фунг» па вул. Маскоўскай (у сааўт.)
Конкурсныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- Героям Брэста (усесаюзны конкурс, 1959 г. у аўтарскім калектыве).
- Шматпавярховы жылы дом з аб’ёмных элементаў (усесаюзны конкурс, заахвочвальная прэмія 1964 г. у аўтарскім калектыве).
- Рэспубліканскі Палац піянераў і школьнікаў у г. Мінску (рэспубліканскі конкурс, заахвочвальная прэмія 1966 г.).
- Памятны медаль, эмблема свята, серыя памятных значкоў у гонар 900-годдзя г. Мінска (першая прэмія 1966 г).
- Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы (1968 г.).
- Філіял цэнтральнага музея У. І. Леніну ў г. Мінску (1970 г.).
- Помнік дружбы беларускіх і літоўскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны (рэспубліканскі конкурс, заказны праект 1970 г. у аўтарскім калектыве).
- Помнік маці-патрыётцы ў г. Жодзіна (рэспубліканскі конкурс, заахвочвальная прэмія 1970 г. сумесна з Л. М. Гальдштэйнам)
- Манумент у памяць пра герояў міжнароднага камуністычнага і рабочага руху ў г. Маскве (усесаюзны конкурс 1976 г.).
- Загарадны жылы дом з дрэва (міжнародны конкурс 1986 г.).
Медалі і знакі
[правіць | правіць зыходнік]- Памятны медаль у гонар 900-годдзя г. Мінска, эмблема і серыя памятных значкоў.
- Узнагародны медаль лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі.
- Памятны медаль у гонар уручэння г. Мінску медалю «Залатая зорка».
- Медаль «Ганаровы грамадзянін г. Мінска».
- Памятняя медаль «50 гадоў СССР».
- Памятны медаль «50 гадоў ЛКСМБ».
- Ганаровы знак «50 гадоў ЛКСМБ».
- Узнагародны знак «50 гадоў ЛКСМБ».
- Памятны медаль «60 гадоў БССР».
- Медаль «Усебеларускі фестываль моладзі».
- Эмблема юбілейнай выстаўкі БССР у г. Плоўдзіве, памятныя значкі.
- Эмблема будаўнічай выстаўкі ў Маскве «Дасягненні БССР за 60 гадоў».
- Серыя гандлёвых знакаў для прадпрыемстваў рэспублікі.
- Вымпел для міжнароднага касмічнага экіпажа СССР-ПНР.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з архітэктарам Ларысай Аляксандраўнай Есьман.
Захапляецца мадэляваннем, авіяцыйным спортам, астраноміяй, філатэліяй, нумізматыкай, разьбой па камені, косці, дрэве, вырабам мініяцюрных кніжак і памятных сувеніраў, камп’ютарнай графікай.
Зноскі
- ↑ а б Сам пра сябе
- ↑ Эйфелева башня, жернова и «кросны». Как минский архитектор создает в квартире миниатюрные предметы Архівавана 10 мая 2017.
- ↑ а б в г д Есьман Ігар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д е ё Есьман Игорь Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Есьман Ігар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Есьман Игорь Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Есьман Игорь Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сам пра сябе
- Есьман Игорь Иванович (руск.) // Сайт Беларускага саюза архітэктараў
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары СССР
- Архітэктары Мінска