Іван Станіслававіч Тэртэль
Іван Станіслававіч Тэртэль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Валерый Вакульчык | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Леанід Анфімаў | ||||||
Пераемнік | Васіль Герасімаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 верасня 1966 (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Іван Станіслававіч Тэртэль, або Церцель (нар. 8 верасня 1966, в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2020), старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (2020). Генерал-лейтэнант (2020)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клуба[2].
Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым у Друскеніках. У 1989 годзе скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь, у 1996 годзе — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1993—2007 гадах праходзіў службу ў органах пагранічнай службы. З лістапада 2008 года — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр (2010).
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 203 ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У час яго кіравання гэтае ведамства стала больш шырока займацца палітычнымі справамі, была ініцыявана крымінальная справа супраць былога кіраўніка Белгазпрамбанка і імавернага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі[2].
3 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Івана Тэртэля старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].
У студзені 2021 года Ігар Макар, былы намеснік камандзіра баявой групы падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаз», заявіў, што Тэртэль быў адным з распрацоўшчыкаў плана замаху на Паўла Шарамета, які адбыўся ў 2016 годзе[4].
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін
[правіць | правіць зыходнік]Іван Тэртэль неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як намеснік старшыні КДБ[5]. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці намесніка старшыні Тэртэль быў «адказны за рэпрэсіі КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі»[6][7][8].
31 жніўня 2020 года Іван Тэртэль быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[9].
6 лістапада 2020 года быў зноўку дададзены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[10]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Тэртэль як старшыня КДБ і экс-старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю адказны за кампанію рэпрэсій і запалохванняў дзяржаўнага апарату пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці, адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[11]. З-за гэтага жа Тэртэля ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Канада[13], Швейцарыя[14][15]. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16].
Таксама Тэртэль з 2021 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[17][18].
У сакавіку 2022 года ён трапіў пад санкцыі Японіі[19][20], а ў кастрычніку — Украіны[21].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сын Міраслаў вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ[2].
Брат — Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 1967) — начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, раней — камандзір Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (АСАМ)[2].
Прозвішча
[правіць | правіць зыходнік]Прозвішча паходзіць ад балцка-літоўскага імя тыпу Tertelis. Таго ж паходжання сучаснае літоўскае прозвішча Tertelis, літоўскі тапонім Terteliai. З асновай Tert- літоўскае адыменнае прозвішча Tertenis, з утваральнікам -el- імя Vertelis, ад якога сучаснае літоўскае прозвішча, тапонім Верцялішкі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме» III (2012) і II ступені, медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» (2001).
Зноскі
- ↑ belta.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2023. Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ а б в г nashaniva.by
- ↑ belta.by
- ↑ Экс-боец «Алмаза»: Председатель КГБ Тертель участвовал в разработке плана по ликвидации Шеремета (руск.). Хартыя'97. Праверана 24 чэрвеня 2021.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ↑ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Beschluss 2012/642/GASP des Rates vom 15. Oktober 2012 über restriktive Maßnahmen gegen Belarus Nr. 215
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ EU slaps sanctions on Belarus leader Lukashenko for crackdown (англ.). BBC News (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List . Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША з 21 чэрвеня 2021 года
- ↑ Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (англ.). Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Japan imposes additional sanctions on Russia, Belarus and the so-called Donetsk and Luhansk People’s Republics (англ.). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2022. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ 資産凍結等の措置の対象となるベラルーシ共和国の個人及び団体 (яп.). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2022. Праверана 14 красавіка 2022.
- ↑ ТЕРТЕЛЬ Іван Станіславович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023. Праверана 8 красавіка 2023.
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
- Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
- Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША