Іван Аляксеевіч Нядзёшаў
Выгляд
Іван Аляксеевіч Нядзёшаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1845 |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1881 |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Іван Аляксеевіч Нядзёшаў (руск.: Иван Алексеевич Недё́шев; 1845 — 14 кастрычніка 1881[1][2]) — адзін з першых даследчыкаў (XIX ст.) беларускай мовы.
Некаторы час жыў у г. Замасць (Польшча). Аўтар працы «Гістарычны агляд найважнейшых гукавых і марфалагічных асаблівасцей беларускіх гаворак», апублікаванай у часопісе «Русский филологический вестник», Варшава, 1884, Том 12), у якой паспрабаваў вызначыць геаграфічныя межы беларускай мовы ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Чарнігаўскай, Віцебскай, Ковенскай губернях, а таксама прааналізаваў гісторыю развіцця гукаў і граматычных форм беларускай мовы пераважна паводле помнікаў беларускага пісьменства XVI—XVII стст.