Зыгмунт Баўман
Зыгмунт Баўман | |
---|---|
польск.: Zygmunt Bauman | |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 2017[1][3][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Яніна Баўман[d][1] |
Дзеці | Irena Bauman[d] |
Род дзейнасці | філосаф, сацыёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік, публіцыст |
Навуковая сфера | сацыялогія[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | навуковы прафесар[d][7] (1968) |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зы́гмунт Ба́ўман (польск.: Zygmunt Bauman; 19 лістапада 1925, Познань, Польшча — 9 студзеня 2017, Лідс) — брытанскі сацыёлаг, прафесар Лідскага ўніверсітэта, вядомы сваімі даследаваннямі сучаснага грамадства. У сферу яго навуковых інтарэсаў уваходзілі глабалізацыя, антыглабалізм/альтэрглабалізм, мадэрн і постмадэрн, Халакост, бедната, праца, рабочы рух, сацыяльныя рухі, крытыка грамадства спажывання[8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Польшчы ў яўрэйскай сям’і. У самым пачатку Другой сусветнай вайны (1939), ратуючыся ад нямецкіх нацыстаў, якія акупавалі Польшчу, сям’я Баўманаў з’ехала ў СССР. Малады Зыгмунт, тады перакананы камуніст, пайшоў добраахвотнікам у прасавецкую 1-ю армію Войска Польскага. Браў удзел у бітве пры Кольбергу (цяпер Калобжаг) і Берлінскай аперацыі, за што ў маі 1945 года быў узнагароджаны Ваенным крыжам за доблесць. Даслужыўшыся да чыну капітана, у якасці палітычнага камісара працягнуў пад псеўданімам «таварыш Сцяпан» службу ва ўнутраных войсках (KBW) Польскай народнай рэспублікі.
Паралельна са службай Баўман вывучаў сацыялогію ў Варшаўскай Акадэміі сацыяльных навук — польскім аналагу Вышэйшай партыйнай школы. Паколькі сацыялогія як спецыяльнасць была на час выключана з навучальных планаў за сваю «буржуазнасць», у далейшым ён працягнуў сваю вучобу на філасофскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Сярод яго настаўнікаў былі вядучыя сацыяльныя постаці польскай філасофіі Станіслаў Асоўскі і Юліян Гохфельд.
Хоць у KBW Баўман дайшоў да маёра, але яго дасягненні былі раптам пастаўлены пад пагрозу ў 1953 годзе падчас антыяўрэйскіх чыстак[9]. Яго бацька, які прытрымваўся сіянісцкіх поглядаў, звязаўся з ізраільскім пасольствам наконт магчымай эміграцыі. Нягледзячы на тое, што Зыгмунт быў паслядоўным праціўнікам сіянізму, ён быў звольнены з дзяржбяспекі, што, зрэшты, не перашкодзіла яму скончыць вучобу ва ўніверсітэце. З 1954 па 1968 год ён увесь час працуе ў Варшаўскім універсітэце.
Падчас свайго выезду ў Лонданскую школу эканомікі Баўман пад навуковым кіраўніцтвам Роберта Макензі скончыў працу над падрабязным даследаваннем гісторыі брытанскага сацыялістычнага руху, якое выйшла асобнай кнігай у 1959 годзе на польскай мове (у 1972 годзе дапоўненае і перапрацаванае выданне было апублікавана на англійскай). Гэта была першая кніга Баўманы; за ёй рушылі ўслед «Сацыялогія на кожны дзень» («Socjologia na co dzień», 1964; пасля яна стала асновай для выададзенай у 1990 годзе англамоўнай працы «Думаць сацыялагічна») і шэраг іншых кніг, разлічаных як на спецыялістаў, так і на шырокую аўдыторыю. У іх аўтар выступае з марксісцкіх пазіцый, але не ў рэчышчы афіцыйнай ідэалогіі краін усходняга блока, а на падставе марксізму Антоніа Грамшы з прымешкай «філасофіі жыцця» ў інтэрпрэтацыі Георга Зімеля. У сілу сваёй блізкасці да крытычнай тэорыі заходняга марксізму ён так і не атрымаў прафесарскае званне, нягледзячы на тое, што Баўман дэ-факта выконваў абавязкі Юліяна Гохфельда пасля прызначэння апошняга намеснікам дырэктара парыжскага Дэпартамента сацыяльных навук ЮНЕСКА ў 1962 годзе.
Ва ўмовах узмацнення палітычнага ціску ў выніку антысеміцкай кампаніі міністра-папуліста Мячыслава Мочара Баўман адмовіўся ад членства ў кіруючай Польскай аб’яднанай рабочай партыі ў студзені 1968 года. У канчатковым выніку, курс Мочара выліўся ў антысеміцкую чыстку сакавіка 1968 года, калі большасць інтэлектуалаў яўрэйскай нацыянальнасці, які думалі крытычна, былі выправаджаны з краіны. Баўман, звольнены з універсітэта, быў вымушаны адмовіцца ад польскага грамадзянства, каб выехаць з Польшчы. Першапачаткова ён эміграваў у Ізраіль і некаторы час выкладаў у Тэль-Авіўскім універсітэце. З 1971 па 1990 год — прафесар сацыялогіі ў Універсітэце Лідса. Працуючы ў Вялікабрытаніі, Зыгмунт Баўман, ужо ў якасці мысляра-постмадэрніста, здабыў сусветнае прызнанне, аказваючы значны ўплыў на разнастайных аўтараў ад новых левых да лібералаў. З канца 1990-х ён з’яўляўся адным з прызнаных тэарэтыкаў альтэрглабалісцкага руху.
У 1948 годзе Баўман ажаніўся з пісьменніцай Янінай Баўман, ад якой меў трох дочак: Лідыю Баўман (мастачка), Ірэну Баўман (архітэктар) і Ганну Сфард (прафесар матэматычнай адукацыі ў Хайфскім універсітэце).
Прэміі: Еўрапейская прэмія Амальфі па сацыялогіі і сацыяльных навуках (1990), Прэмія Тэадора Адорна (1998).
Асноўныя ідэі
[правіць | правіць зыходнік]Цякучая сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры даследаванняў Зыгмунта Баўмана — час позняга мадэрну, сучаснае грамадства, шмат у чым пазбаўленае веры ў «прагрэс» і палітычныя абяцанні. Гэты этап, які часам называюць постмадэрнам, характарызуецца вялікай нявызначанасцю як у жыцці індывіда, так і ў сацыяльным жыцці[9]. Баўман выкарыстоўвае метафару «цякучая сучаснасць» для апісання гэтай эпохі, у якую ўваходзіць чалавецтва. Гэта пераход ад складанага структураванага свету, які абцяжараны рознай сеткай сацыяльных абавязацельстваў і ўмоў да свету гнуткага, цякучага, свабоднага ад розных меж і ўмоў. Адбываецца адміранне некаторых слоў, формаў, інстытуцый. Гэты стан бесперапыннага перамяшчэння, плаўлення, перацякання. Пачатак рухомай стадыі, пры якой ідзе пабудова новай рэчаіснасці. Чалавек становіцца мабільным і не абцяжараным працяглымі абавязацельствамі. Усё, што ён стварае, ён можа і змяніць. Адзін з галоўных фактараў — блізкасць да крыніц нявызначанасці, а таксама здольнасць увільваць, аддаляцца. Такі пераход, як сцвярджае аўтар, пацягнуў за сабой змены ў чалавечым жыцці. Баўманам адабраны пяць асноўных паняццяў, якія характарызуюць жыццё людзей: «індывідуальнасць», «вызваленне», «час/прастора», «супольнасць» і «праца» — і ён адсочвае, як змяняюцца іх практычнае ўвасабленне і значэнне ў жыцці сучаснага грамадства.
У аналізе постсучаснасці Баўман прытрымліваецца некалькіх традыцый сацыяльнай думкі, уключаючы французскі структуралізм, Франкфурцкую школу крытычнай тэорыі (ад Адорна да Хабермаса) і радыкальную амерыканскую сацыялогію Чарльза Райта Мілса[9].
Свабода
[правіць | правіць зыходнік]Паводле З. Баўмана, свабода ў яе сацыяльным вымярэнні — не ўласцівасць ці здабытак чалавека, але сацыяльныя адносіны, якія звязваюць яго з іншымі людзьмі, рознымі сацыяльнымі інстытутамі і грамадствам у цэлым. Сацыяльныя навукі, разглядаючы свабоду ў якасці натуральнага і ўніверсальнага стану чалавека, як правіла засяроджаны на феноменах няволі і разнастайных абмежаваннях свабоды, аднак — свабода — гэта прадукт пэўнага грамадскага ладу, сацыяльнай арганізацыі, сацыяльных практык, законаў і пагадненняў, і ў гэтым сэнсе ён гістарычна развіваецца і падлягае крытычнаму аналізу[10]
Зноскі
- ↑ а б в г Zygmunt Bauman obituary — The Guardian, 2017. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 17 студзеня 2017.
- ↑ Zygmunt Bauman // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б 社会学家鲍曼逝世 — 联合早报, 2017. Праверана 22 студзеня 2017.
- ↑ https://v2.nl/people/zygmunt-bauman/ Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://library.leeds.ac.uk/special-collections/collection/1530
- ↑ Polish Science Праверана 5 снежня 2022.
- ↑ Beilharz 2010, pp. 49–50.
- ↑ а б в Smith 2007, p. 18.
- ↑ Бауман З. Свобода / Пер. с англ. Г. Дашевского, предисл. Ю. Левады. — Москва: Новое издательство, 2006.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Бауман З. Мыслить социологически / Пер. с англ. под ред. А. Ф. Филиппова. — Москва: Аспект-пресс, 1996.
- Бауман З. Индивидуализированное общество / Пер. с англ. под ред В. Л. Иноземцева; Центр исслед. постиндустр. о-ва, журн. «Свободная мысль». — Москва: Логос, 2002.
- Бауман З. Глобализация. Последствия для человека и общества Архівавана 4 жніўня 2007. / Пер. с англ. — Москва: Весь Мир, 2004. — ISBN 5-7777-0303-8
- Бауман З. Свобода / Пер. с англ. Г. Дашевского, предисл. Ю. Левады. — Москва: Новое издательство, 2006. — 132 с. — (Библиотека Фонда «Либеральная миссия».) — ISBN 5-98379-051-X
- Бауман З. О постмодерне(недаступная спасылка)
- Бауман З. Текучая современность — Санкт-Петербург: Питер, 2008. — 240 с. — ISBN 978-5-469-00034-1
- Бауман З. Актуальность Холокоста — Москва: Европа, 2010. — 316 с.
- Bauman Z. Work, consumerism and the new poor. — Philadelphia: Open University Press, 1998. — 106p.
Артыкулы і інтэрв’ю
[правіць | правіць зыходнік]- Бауман, З. Будущее свободы // Индекс: Досье на цензуру. — 2000. — № 9.
- Бауман, З. Национальное государство — что дальше (фрагмент)/ Пер. с англ. Григория Дашевского под редакцией Светланы Баньковской // Отечественные записки. — 2002. — № 6. — Третья глава книги Зигмунта Баумана «Глобализация» (Zygmunt Bauman. Globalization. Columbia University Press, 2000).
- Бауман, З. Законодатели и толкователи: Культура как идеология интеллектуалов / Перевод с английского Светланы Силаковой // Неприкосновенный запас. — 2003. — № 1 (27). — Перевод статьи «Legislators and Interpreters: Culture as the Ideology of Intellectuals», in: Bauman Z. Intimations of Postmodernity. London: Routledge, 1992.
- Бауман, З. Возвышение и упадок труда Архівавана 23 снежня 2007. // Социологические исследования. — 2004. — № 5. — С. 77-86.
- Бауман, З. Рассказанные жизни и прожитые истории Архівавана 9 студзеня 2010. // Социологические исследования. — 2004. — № 1. — С. 5-14.
- Бауман, З. Пять прогнозов и множество оговорок / Перевод С. Макарцева // Иностранная литература. — 2006. — № 8.
- Бауман, З. Город страхов, город надежд // Логос. — 2008. — № 3.
- Интервью «Газете Выборча» 2006 г. Архівавана 30 верасня 2007.
Літаратура пра З. Баўмана
[правіць | правіць зыходнік]- Beilharz, Peter. Bauman, Zigmunt // George Ritzer (ed.) Encyclopedia of social theory. — L., etc.: Sage Publications, Inc., 2005. — Vol. 1. — P. 35—40. — ISBN 0-7619-2611-9.
- Beilharz, Peter. Zigmunt Bauman // From Agamben to Zizek: Contemporary Critical Theorists / Jon Simons (ed.). — Edinburgh: Edinburgh University Press, 2010. — ISBN 978-0748639748.
- Smith, Dennis. Zigmunt Bauman // J.Scott (ed.) Fifty Key Sociologists: The Contemporary Theorists. — L: Routledge, 2007. — P. 18—24.
- Иноземцев В. Л. Зигмунт Бауман и его «индивидуализированное общество» // Высшее образование в России. — 2004. — № 1. — С. 142—145.
- Dolan Cummings. The trouble with being human these days Identity Архівавана 16 красавіка 2016.
- Оберемко О. А. Рецензия на: Bauman Z. Life in Fragments: Essays on Postmodern Morality. London: Blackwell, 1995.(недаступная спасылка)
- Сыродеева А. Социальная критика как творческий поиск. Рецензия на «Индивидуализированное общество» Архівавана 27 верасня 2006.
- Bartrop P. R. , Jacobs S. L. Fifty Key Thinkers on the Holocaust and Genocide. — Routledge, 2013. — P. 45-50. — 336 p.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бауман З. Индивидуализированное общество
- З. Бауман на сайте Федерального образовательного портала «Экономика, Социология, Менеджмент» Архівавана 23 лістапада 2009.
- Текучая модерность: взгляд из 2011 года Архівавана 18 студзеня 2017. (публичная лекция в рамках проекта "Публичные лекции «Полит.ру»)
- In memoriam: Зыгмунт Бауман
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Познані
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Лідсе
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі факультэта філасофіі і сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта
- Члены ПАРП
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці польскай сацыялогіі
- Сацыёлагі Вялікабрытаніі
- Даследчыкі Халакоста
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Гісторыкі нацызму
- Сацыёлагі