Node.js
Node.js | |
---|---|
Тып | Event-driven networking |
Аўтар | Ryan Lienhart Dahl |
Распрацоўшчык | Node.js Developers |
Напісана на | C[3], C++ і JavaScript |
Аперацыйная сістэма | Linux, Windows[4], BSD[d][4] і macOS[4] |
Мовы інтэрфейсу | JavaScript |
Першы выпуск | 27 мая 2009[1] |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | Ліцэнзія MIT |
Сайт | nodejs.org/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Node.js — падзейна-арыентаваная серверная платформа распрацоўкі праграм для інтэрнэту. У якасці мовы праграмавання выкарыстоўваецца JavaScript (існуе пашырэнне, якое дазваляе распрацоўку на CoffeScript — спрошчанай мове праграмавання, якая аўтаматычна канвертуецца ў JavaScript)[5]. Зыходны код Node.js заснаваны на V8 JavaScript Engine — распрацаваным Google рухавіку JavaScript з адкрытым зыходным кодам, які выкарыстоўваецца ў браўзеры Google Chrome.[6]
Распрацоўка Node.js пачалася ў 2009 годзе як персанальны некамерцыйны праект Раяна Даля (Ryan Dahl). Цяпер распрацоўка праекту спансуецца кампаніяй Joyent.[7]
Node.js выкарыстоўваюць такія карпарацыі, як GoDaddy, Groupon, IBM, LinkedIn, Microsoft, Netflix, PayPal, Rakuten, SAP, Tuenti, Voxer, Walmart, Yahoo! і Cisco Systems.
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]Рзалізацыя найпрасцейшага HTTP-серверу на Node.js, які адказвае тэкстам «Hello World» на кожны запыт:
var http = require('http');
http.createServer(function (req, res) {
res.writeHead(200, {'Content-Type': 'text/plain'});
res.end('Hello World\n');
}).listen(1337, '127.0.0.1');
console.log('Server running at http://127.0.0.1:1337/');
Каб запусціць сервер дастаткова захаваць гэты код у файл (напрыклад example.js) і выканаць у камандным радку каманду накшталт:
% node example.js
Другі вядомы прыклад — TCP-сервер, які вяртае кліенту тэкст кожнага атрыманага запыту:
var net = require('net');
var server = net.createServer(function (socket) {
socket.write('Echo server\r\n');
socket.pipe(socket);
});
server.listen(1337, '127.0.0.1');
Супольнасць распрацоўшчыкаў
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнасць супольнасці распрацоўшчыкаў Node.js у асноўным сканцэнтравана вакол спісаў рассылкі nodejs і nodejs-dev, а таксама IRC канала #node.js на freenode. Штогод супольнасць збіраецца на NodeConf — канферэнцыю распрацоўшчыкаў Node.js.[8]
Пашырэнне функцыянальнасці
[правіць | правіць зыходнік]Базавая функцыянальнасць Node.js можа быть пашырана з дапамогай падключальных пакетаў. У склад дыстрыбутыву Node.js уваходзіць npm — менеджер пакетаў пашырэння, сістэма, якая спрашчае працэс спампоўкі і ўсталёўкі пакетаў, а таксама сочыць за іх узаемазалежнасцямі.[9] Назва гэтай сістэмы, адпаведна яе аўтару, не з’яўляецца скарачэннем «Node.js Packet Manager».[10]
Бібліятэка даступных для ўсталёўкі пакетаў называецца npm registrty Архівавана 30 ліпеня 2012. і налічвае больш за 9 тысяч пакетаў.[11] Бібліятэка адкрыта для дапаўнення.
Зноскі
- ↑ node-v0.x-archive on GitHub Праверана 2 верасня 2016.
- ↑ Release 23.0.0 — 2024. Праверана 22 кастрычніка 2024.
- ↑ The node Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 18 кастрычніка 2018.
- ↑ а б в Free Software Directory Праверана 8 жніўня 2021.
- ↑ Старонка пашырэння coffe-script на npm registry Архівавана 30 ліпеня 2012.
- ↑ Хатняя старонка Node.js
- ↑ Why Everyone Is Talking About Node, Jolie O’Dell, 10 сакавіку 2011, Mashable
- ↑ NodeConf Schedule Announced Архівавана 17 верасня 2012., Klint Finley, 7 красавіку 2011, ReadWriteHack
- ↑ Хатняя старонка npm
- ↑ Старонка вапросаў і адказаў npm Архівавана 9 красавіка 2012.
- ↑ Хатняя старонка npm registry Архівавана 30 ліпеня 2012.