Перайсці да зместу

Вікторыя Іванаўна Лук’янец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікторыя Іванаўна Лук’янец
Дата нараджэння 20 лістапада 1966(1966-11-20) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Узнагароды
Народны артыст Украіны
victoria-loukianetz.com

Вікторыя Іванаўна Лук’янец (лац.: Viktoria Lukianets, нар. 20 лістапада 1966 года, Кіеў, УССР, СССР) — адна з самых тытулаваных украінскіх оперных спявачак, Народная артыстка Украіны (2001). У яе актыве — дзясяткі выступленняў на прэстыжных сусветных сцэнах, у прыватнасці ў Метрапалітэн-опера і Ла Скала. Яна салістка Венскай оперы, а з 1998 года яшчэ і незалежная выканаўца.

Вікторыя нарадзілася ў Кіеве. Сваю музычную адукацыю пачала ў раннім узросце, да пяці гадоў з урокаў гульні на фартэпіяна. Вучыцца спеву пачала ва ўзросце 14 гадоў, пазней паступіла ў Кіеўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. Чайкоўскага, якую паспяхова скончыла ў 1989 годзе. У гэтым жа годзе яна пачала сваю прафесійную кар’еру ў Акадэмічным тэатры оперы і балета імя Тараса Шаўчэнкі.

У 1990 годзе ў Токіа атрымала 1-ую прэмію на міжнародным конкурсе вакалістаў (1990 Tokyo International Vocalists Competition) Канцэртнай асацыяцыі «Музыку народу» (The Min-On Concert Association) і ў Вене на міжнародным конкурсе Моцарта (International Mozart Competition" in Vienna). У 1991-м ёй прысудзілі 1-ю прэмію на міжнародным конкурсе Марыі Калас у Афінах. Далей дэбютавала ў Італіі, Францыі, Партугаліі, Японіі і Грэцыі.

У 1993 годзе яна дэбютавала ў Венскай дзяржаўнай оперы, у ролі Царыцы ночы у оперы Моцарта «Чароўная флейта» і стала ўлюбёнкай венскай публікі. На гэтай сцэне яна выконвала партыі Джыльды (Рыгалета), Віялеты (Травіята), Оскара (Баль-маскарад), Адыні (Любоўны напой), Эльвіры (Пурытанін), Разіны (Севільскі цырульнік), Лючыя (Лючыя дзі Ламермур), Афеліі (Гамлет), Алімпіі (Казкі Гофмана).

У 1995 годзе — лаўрэат фестывалю ў Зальцбургу і дэбютавала ў італьянскім тэатры Ла Скала. Вікторыя Лук’янец выступала з вядомымі сусветнымі тэнарамі — Пласіда Дамінга, Хасэ Карэрасам і Лучана Павароці.

Вікторыя Лук’янец выступае на галоўных оперных сцэнах свету: Метрапалітэн-опера у Нью-Ёрку, Ла Скала у Мілане, Каралеўскі тэатр Ковент-Гардэн у Лондане, Опера Бастылія у Парыжы, Баварская дзяржаўная опера у Мюнхене, Гамбургская дзяржаўная опера, Нямецкая дзяржаўная опера у Берліне, Стары тэатр (ням.: Aalto-Musiktheater Essen) ў Эсэне, Жэнеўскі Вялікі тэатр, Каралеўская опера Валоніі ў Льежы.

Сярод самых паспяховых апошніх выступаў можна адзначыць яе спевы ў «Кантаце» Моцарта у Венскім музычным таварыстве ў Wiener Musikverein, партыя Разауры у оперы «Хітрая ўдава» Вольфа-Ферары на сцэне Опернага тэатра Ніцы, партыя Берты у оперы «Прарок» Джакома Меербера і партыя Віялеты ў «Травіята» Джузэпэ Вердзі у Буэнас-Айрэсе.

Вядомы італьянскі рэжысёр Франка Дзэфірэлі назваў імёны «трох вялікіх Травіят» — Марыі Калас, Тэрэзы Стратас і Вікторыі Лук’янец.

У рэпертуары спявачкі творы ўкраінскіх кампазітараў: Мікалая Лысенкі, Кірыла Сцяцэнка, Якава Стэпнага, Льва Равуцкага, Барыса Ляташынскага, Міраслава Скорыка, Ляўка Калодуба, Леапольда Яшчанка, Валянціна Сільвестрава, Юрыя Ішчанка, Лесі Дычка.

Яе бельканта параўноўваюць з галасамі прымадонаў мінулага стагоддзя Амеліты Галі-Курчы і Адэліні Паці. У яе рэпертуары больш за 50 вядучых партый на сямі мовах, а гастрольны графік складзены на гады наперад.

На канцэртах Вікторыі Лук’янец часта побач з опернымі арыямі ганаровае месца займаюць украінскія народныя песні, якія яна выконвае як з сімфанічнымі, так і з народнымі аркестрамі. 22 жніўня 2014 года ў Кіеве адбыўся канцэрт «Скарбы Украінскай народнай песні», на якім Вікторыя Лук’янец спявала ў суправаджэнні Нацыянальнай заслужанай капэлы бандурыстаў Украіны імя Г. І. Майбарады.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Ужо шмат гадоў запар Вікторыя Лук’янец з мужам і дачкой жывуць у Аўстрыі, дзе яна салістка Венскай оперы. А з 1998 года яшчэ і незалежная выканаўца.

Пляменніца Вікторыі Саламія Лук’янец у 2011 годзе стала «Гонарам краіны» у намінацы «Рэдкі талент».

Зноскі

  • Швачко Т. Вікторія — наша «Надія»! // Музика. — 1992. — 3
  • Карпенко Б. Голос душі //Укр. культура (Київ). — 1994. — № 9—10;
  • Москалець О. Феномен Вікторії Лук’янець // Музика. — 2005. 3;
  • Його ж. Не теряйте мечту //Зеркало недели (Київ). — 1996. — 20 июля;
  • Його ж. Пласідо Домінго чекає на Вікторію // Веч. Київ. — 1997. — 28 серп.;
  • Його ж. Виктория перед штурмом Бастилии //Киевские ведомости. — 1997. — 15 окт.;
  • Його ж. Лукьянец пела «Травиату» в госпитале для нищих //Там само. ;— 1998. ;— 27 янв.;
  • [Б. п.]. Victoria Loukianetz / Вікторія Лук’янець // Австрійсько-український огляд / Osterreichisch- Ukrainisch Rundschau (Відень). — 2006. ;— Трав. (Спец, вип.);
  • Сингаївський М. Звучить душа, як музика // Рад. Україна (Київ). — 1991. — 9 лют.;
  • Його ж. І знову іспит // Київ, вісник. — 1991. — 28 лют.;
  • Онощенко Є. В ім’я України співаю // Рада. — 1993. — 15 квіт.;
  • Петров Й. Киевский соловей упорхнул в Венскую оперу // Киев, ведомости. — 1994. — 1 февр.;
  • [Шлапаченко Д.]. Найкраща Віолетта — українська Віолетта //Україна молода (Київ) — 1997. — 29 лип.;
  • [Федорук Я]. Вікторія Лук’янець: «Сили для співу мені дає рідна земля» // Київ, правда. — 1997. — 20 листоп.;
  • Волга Л. Кришталевий голос // Уряд, кур’єр. — 2000. — 23 верес.;
  • [Поліщук Т.]. «Моє ім’я зобов’язує перемагати» // День (Київ). — 2001. — 15 берез.;
  • [Її ж.]. Супер- сопрано! //Там само. — 2005. — 21 квіт.;
  • [Б. л.]. Український соловейко // Вісті. — 2002. — 7 трав.;
  • Куляєва Н. Кришталевий голос Архівавана 22 снежня 2015. // Хрещатик. 14.05.2004]
  • Давиденко В. Вікторія Лук’янець: «На всіх сценах світу кажу, що я з України» // Веч. Київ. — 2004. — 19 трав.;
  • Глібчук У. Вікторія Лук’янець: «Жодні критики не візьмуться за мене так, як я сама це роблю…» Архівавана 18 лютага 2013. // Дзеркало тижня № 44. 24.11.2006